• Авторизация


"Tesaurus" 20-05-2004 02:04 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Попался мне компакт беларуской, беларускоязычной группы "Tesaurus".Играют что-то местами металёвое, местами хардкоровое, местами лирика. Выступали на "Басовішчы", тексты клёвые, есть даже песня на стихи Рыгора Барадулина.
Здоворо играют и поют, может потому что христиане? :)

Мнение спецов:

Tesaurus: заяўка на адметнасьць

Даўно ў беларускай музыцы не было Зьявы. Усе на яе чакаюць, але ня ведаюць нават зь якога боку яна мусіць прыйсьці. Прамільгвае зьнічка, а потым аказваецца, што гэта нешта штучнае ("Сябры, мядавуха, касьцёр", - сьпявалі адны такія) ці другаснае ("Бяру будзільнік, кідаю ў халадзільнік" - раўлі "клоны" адной папулярнай нямецкай групы). А вось адметных выканаўцаў са сваёй разынкай вобмаль. Заяўка на адметнасьць ізноў пададзена - гурт "Тэзаўрус" выдаў свой першы дыск і рыхтуецца паказаць сваю новую праграму 26 траўня.

Альбомы, якія выпакутваліся гадамі, песьціліся, бы дзіцянё, бачна здалёк. "Аднова тэзаўруса" - адзін зь іх. "Тэзаўрус" - адметная зьява на беларускай рок-сцэне. Ня толькі таму, што яны сьпяваюць пра Бога па-беларуску, але і таму, што робяць гэта якасна, проста і па-сучаснаму: цікавыя аранжыроўкі, дзе разам з драйвавымі гітарамі ўплецены клявішныя (часам нагадвае творчасьць фінскіх хлопцаў з "HIM") і скрыпка .
Асноўнае пасланьне альбому - у першым трэку: "аднаві тэзаўрус - гэта твой ключ і храм". "Тэзаўрус" можа "ўставіць" порцыямі - ад пачатку да канца альбом слухаць цяжкавата (17 песень). І не такі ўжо цяжкарокавы аказаўся "Тэзаўрус" пры бліжэйшым разглядзе. Асноўны козыр музыкаў - лірычныя рок-баляды (самая ўдалая - "Ерусалім"- напісаная на вершы Рыгора Барадуліна).
Праз роўнасьць песень, цяжка вылучыць гіты, кожны трэк можна смакаваць і шукаць паралелі з "Jesus Christ - superstar". Во, бы ў хлопцаў файна атрымалася беларуская вэрсія сусьветнавядомай рок-опэры! Зрэшты, па словах саміх музыкаў, нейкая сцэнічная дзея адбудзецца якраз 26 траўня ў "Рэактары". Па словах заснавальніка і лідэра гурта Міколы Пташнікава, гэта будзе незвычайная прэзэнтацыя. Інтэрвію зь ім напярэдадні прэзэнтацыі чытайце на "Тузіне" па самым бліжэйшым часе.

Сяргей Будкін
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник "Tesaurus" | Cjabra - Гэта мой дзённік, але я не ведаю навошта ён мне... :-/ | Лента друзей Cjabra / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»