• Авторизация


Догвіль - сабачы горад. 13-10-2003 01:34 к комментариям - к полной версии - понравилось!



Фільм... Фільм з вялікай літары. Псіхалягічны, моцны, жорсткі... але не страшны, як кажуць многія (адзіны момант, калі мне было страшна: канец фільму, калі пайшлі першыя дакументальныя фота).. Сапраўды негопніцкі фільм, якім не дадзена зразумець фільм, нават калі яны не зыходзяць пасля 20 хв. прагляду...
Ларс фон Трыер працягвае у лепшых традыцыях звышпсіхалягічнага кіно (Танцуючая ў цермы), калі такія можна вылучыць. У мяне быў крытычны момант, калі хацелася сысці з фільму: здаецца 7-мы эпізод, калі Том зыходзіць са збораў і потым вяртаецца - гэта момант калі Грэйс з Томам ўжо былі ў старым млыне і калі я зразумеў назву гэтага эпізоду...
Фільм без спэцэфектаў, дэкарацыі фільму таксама спачатку цяжка успрымаюцца (падабаецца параўнанне першага кадру фільму і кадр пасля расстрэлу). Поўнасцю адобрую канцоўку фільму. Потым ўжо на вуліцы мне таксама захацелася узяць у рукі кулямёт...
Спачуваю ўсім хто не схадзіў на Перамогу


[показать]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Alia333 13-10-2003-23:59 удалить
А я ўвечары паглядзела па тэлевізары файны фільм... "Чалавек з мармуровым сэрцам"... на мой погляд, варты прагляду...

LI 3.9.25


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Догвіль - сабачы горад. | czarny_gott - Дневник dzieci_Padziamellia | Лента друзей czarny_gott / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»