• Авторизация


Вечар. 21-09-2003 02:32 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Верасень. Вечар. Халоднае сонца зышло з чыстага неба за хмары над гарызонтам, пакідаючы толькі невялічкую бледную жоўтую стужку на цёмна-сінімі хмарамі. Блакіт неба ўваходзіць у пакой, прыносячы ціхі супакой. З неба на зямлю пачынаюць ціха спускацца раннія вячэрнія зоркі. З боку падыходзіць танюткі серп маладога месяца...
З адчыненай форткі патыхае цёплым ветрыкам адышоўшага лета... Але зправа надыходзіць вялізная шэра-сіняя ірваная хмара. Яна затуляе сабой зоркі і месяц, пакідаючы кавалкі цёмнага, чыстага неба. Але хмара праходзіць далей, набрыняючыся мяккім аранжавым сьвятлом гораду. “Зусім, як узімку”, думаеш ты...
Хмара працягвае далей свой сумны павольны шлях далей, вызваляючы небы ад сваіх брудных колераў... Цяпер неба набывае цёмна-цёмна сіні колер, колер тваіх вачэй...
На Менск павольна насоўваецца халодная восеньская ноч...
01.09.03.
Music: Theatre Of Tragedy. Album: Aegis
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Вечар. | czarny_gott - Дневник dzieci_Padziamellia | Лента друзей czarny_gott / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»