• Авторизация


Last Day 01-09-2003 00:26 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Апошні дзень лета... Ні сумна ні радасна. Ёсьць што падсумаваць за лета. Ёсьць чаго чакаць ад будучыні...
За гэта кароткае лета (адпачываў я 1 месяц) адбылася шмат чаго сьветлага: я знайшоў сапраўдных сяброў, трапіў туды куды хацелася трапіць. Яшчэ я пачаў жыць, насалоджвацца летам, з-за гэтага яно не прайшло паўз мяне незаўважна. Шмат чаго не зроблена (збольшасьці з-за маёй ляноты ды пустой галавы) і шмат чаго з гэтага наўрад ці зробіцца у бліжэйшы час...
Мяняецца сезон -- прыходзіць восень неймаверна прыгожая і дажджлівая. Самы час для салодкага Суму. Але восень хутка прабяжыць, напэўна я ачуняю толькі ўзімку або трошкі раней.
Час ісьці вучыцца. Старыя аднагрупнікі (збольшасьці). Зноў непаразуменне, смешкі і падман. Ну інчога навука патрабуе ахвяраў. Хоць і навука гэтая не тая...
А зрэшты, усё як звычайна нічога асаблівага, можна сказаць, звычайны дзень на які неабавяхзкова звяртаць асаблівай увагі...
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Last Day | czarny_gott - Дневник dzieci_Padziamellia | Лента друзей czarny_gott / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»