Сум... Салодкі, доўгачаканы..., як выратаванне ад болю. Ён расцякаецца па целу і падцягваецца уверх. Тваё сэрца б'ецца павольна, але гучна. Прыемны, заспакойваючы... Сум, што не прыносіць спусташэнне і пакуты. Сум, што прыходзіць ад самотнай песні, ад дажджу, ад успаміну аб былым, але яшчэ жывым каханні. Твой розум ачышчаецца ад паўсядзённага бруду, нікому непатрэбных клопатаў, думак, перажыванняў. Твая душа узлятае высока над светам і глядзіць на тваё наваколле з лёгкаю пагардаю і..Сумам... Табе не хочацца варушыцца, весяліцца, збаўляцца ад гэтага усепаглынаючага спакою. Ты цярпець не можаш гэтых брыдкіх тэлефонных званкоў, дурных роспытаў "А чаму ты сумная??". Ты замыкаешся у Сваім Свеце, бясконца глыбокім і Сумным. Але сканчаецца дождж, надакучвае песьня, праслуханая звыш 10 разоў і ты са спустошанасцю і супакоем вяртаешся ў гэты надакучлівы свет, з пакінутым вогнікам Суму ў душы, каб даць яму разгарэцца зноў...
[показать]