...Сеў на пень, і недалекі ствол бярозы закрыў ад мяне сонца. Але вакол, у няяркім і кранаючым святле таўкліся на сонцы камары-таўкуны і па павуцінках, працягнутых між дрэвамі, гулялі вясёлкавыя, зялёныя і малінавыя, як на ёлачных цацках, агеньчыкі.
Жыць, мучыцца і кахаць - гэта ўсё адно было шчасцем.
(Істра. 2 чэрвеня 59 г. 8 гадзін вечара.)
LI 3.9.25