Мне не хапала розуму і сілы
У жыцці памылак розных пазбягаць.
Усё жыццё сатканае з памылак,
І мне яго ўжо не ператкаць.
Я быў дурным, дзе быць разумным трэба...
Разумным быў, дзе дурнем трэба быць...
Даруй, зямля, мне і, святое неба,
Што жыў не так, як трэба было жыць.
Слава Ліпень