• Авторизация


Папяровая казачка 10-02-2004 02:13 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Уладзімр Ілліч Цёціленін быў абраны прэзідэнтам краіны неўзабаве пасля таго, як у яго здарыўся панос з прычыны неўтаймаванай цягі да саспелых яблыкаў. Гуляючы пад вокнамі перадвыбарчага штабу, ён бачыў на дрэўцы шмат смачных яблыкаў. Але смачныя раслі высока, а тыя, што віселі ніжэй, ужо даўно былі сарваныя і з’едзеныя. Падманліва паблёсквалі зялёнасцю толькі тыя, што шчэ не саспелі. Вось да іх Уладзімір Ілліч і дацягваўся. Еў ён іх жадна, відаць па ўсім, яму не хапала вітамінаў. Пры гэтым, Цёціленін шчурыўся і навакольныя жанчынкі думалі: “Якая добрая ўсмешка ва Ўладзіміра Ілліча!” і таксама па-добраму ўсміхаліся яму ў адказ. А насамрэч гэта была рэакцыя на вельмі кіслыя яблыкі.
Калі ва Ўладзіміра Ілліча распачаўся панос, ён закінуў усю палітыку і заняў месца на ўнітазе. Побач стаяў другі ўнітаз. На ім сядзеў сабрат па няшчасці, Аляксандр Ігоравіч Укашэнка. Ягоная суседка хадзіла вараваць зялёныя яблыкі на калгасны сад, што знаходзіўся на другім канцы горада. Суседка гнала з тых яблыкаў адмысловы самагон. Аляксандр Ігоравіч таксама любіў яблыкі. Асабліва, ён любіў няспелыя. І калі суседка прыносіла навараванае, Аляксандр Ігоравіч забіраўся ціхенька ў яе пакой ды набіраў сабе ў кішэні тых яблыкаў. Дома ён усё хутка з’ядаў, а яшчэ праз пару гадзін у Аляксандра Ігоравіча пачынаўся працяглы панос. І тады ён бег у прыбіральню, каб заняць сабе месца на ўнітазе. У большасці выпадкаў ён паспяваў заняць свой любімы злева і потым разглядаў усіх тых, хо сядзеў у шэрагу. Але бывала й так, што ўсё пазанята. Тады прыходзілася цярпліва чакаць. Звычайна, у людзей хапала сумлення, каб сыйсці, калі ўсё ўжо зрабілі. Тады Аляксандр Ігоравіч мог пасядзець і памарыць.
Так і сустрэліся Уладзімір Ілліч Цёціленін і Аляксандр Ігоравіч Укашэнка. Яны ня ведалі адзін пра аднаго анічога. Таму, гаворкі паміж імі не адбылася. Але адзін аднаго яны заўважылі і потым усялякі раз узгадвалі ў розныя хвіліны свайго жыцця. Бо папера, якую ім прыйшлося скарыстаць у прыбіральні, была супольнай.
ТАК НАРАДЗІЛАСЯ РАЗУМЕННЕ САЦЫЯЛЬНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
shuma 11-02-2004-13:47 удалить
как я понял ты украинец?
shyma 11-02-2004-14:15 удалить
нет, это белорусский язык :-)


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Папяровая казачка | shyma - Дневник shyma | Лента друзей shyma / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»