• Авторизация


Старая Весь 17-10-2011 22:45 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Усе мы дзеці Прыроды. І з малых гадоў павінны пазнаваць яе і непарыўна вучыцца любіць, аберагаць, разумна карыстацца, быць стваральнікамі, а не тымі хто наносіць шкоду прыродзе. У нашай школе ужо стала традыцыяй у канцы вясны і напачатку восені праводзіць экскурсіі ў прыроду. Найбольш актыўнымі турыстамі з’яўляюцца вучні пачатковых класаў і сярэдняга звяна. За невельмі вялікага узросту экскурсантаў іх маршруты часцей за усё пралягаюць праз бліжэйшыя прыродныя аб’екты да мікрараёна школы. Вось мы і вырашылі вывучыць адзін з цікавых абх’ектаў, які можна ўключыць  у краязнаўчыя маршруты вучняў нашай школы. Гэта крыніца Старая Весь.

Крыніца – гэта слова, якое знаёма амаль кожнаму беларусу з дзяцінства. Часта такія аб’екты звязаны з паданнямі і легендамі, ім надаецца загадкавасць і чароўнасць. Менавіта з крыніцамі часта звязаны мясцовыя легенды і паданні. Вада ў крыніцах часта лічыцца памоцнай, вызначаецца сваёй чысцінёй і асаблівым мінеральным складам. . Падземныя воды ў прыродных умовах не забруджаныя. Праходзячы праз глебу, вадаўзбагачаецца вуглекіслатой і мінеральнымі рэчывамі, таму нярэдка валодае гаючымі ўласцівасцямі і ўжываецца для лячэння цэлага шэрагу захворванняў чалавека.

У наш час вывучэнне крыніц уяўляе вялікую навуковую і практычную цікавасць. Крыніца, ўтвараецца пры натуральным выхадзе падземнага ваданоснага пласта на паверхню. Крыніцы маюць важную ролю ў сілкавання рэк, удзельнічаюць у фарміраванні рэльефу, забяспечваюць расліны вільгаццю.

Перш-наперш мы вырашылі вызначыць паходжанне назвы крыніцы і той мясцовасці, дзе яна знаходзіцца Старая Весь. І вось что мы даведаліся. Назва Весь паходзіць ад стараславянскага і старажытнарускага “весь”, што значыць пасяленне сельскага тыпу. Блізкае па паходжанню знаёмае ўсім слова вёска. Трэба зазначыць что назва Весь даволі распаўсюджана на Беларусі. Сустракаецца каля 30 тапонімаў, якія ўключаюць гэта слова. Так як наш аб’ект носіць назву Старая весь, то гэта гаворыць аб даўнасці назвы, аб тым што нададзена яна была даволі даўно. Другая версія паходжання назвы больш складаная, але не меньш верагодная. Магчыма слова “весь” пашло ад “везі”, што значыць мясцовасць каля вады.

Наступнае пытанне нашага вывучэння гэта актуальнасць выбранага аб’екта. Чаму мэтазгодна ўключыць крыніцу ў краязнаўчыя маршруты.  Сама крыніца знаходзіцца ва ўрочышчы Амяльная, якое ў сваю чаргу з’яўляецца часткай заказніка рэспубліканскага значэння “Медухава”. Мясцовасць вызначаецца прыгожымі пейзажамі, разнастайнай расліннасцю. Тут сустракаюцца рэдкія расліны, якія занесены у Чырвоную кнігу Беларусі. Маляўнічасць мясцовасці таксама надае зрэзанасць рэльефу. Узгоркі, якія чаргуюцца з лагчынамі. Менавіта ў адной з іх і размяшчаецца крыніца.  З дрэвавай раслінасці тут значная колькасць шыракалістных дрэў, такіх як граб, дуб, гарэшнік.

Таксама нас зацікавілі тыя экалагічныя праблемы, якія закранаюць дадзены прыродны аб’ект. Намі вызначаны наступныя негатыўныя рысы. Па-першае гэта неўпарадкаванасць прылягаючай тэрыторыі да крыніцы. Таксама хвалюе тое, што часта тут застаецца смецце, бутэлькі, папера і іншае. Тое, што пакідаюць некаторыя недарэчныя наведвальнікі. Калі крыніца стане краязнаўчым турыстычным аб’ектам патрэбна пракласці і ўпарадкаваць спецыяльны маршрут, што дазволіць аберагчы прылягаючы лясны масіў ад знішчэння расліннага покрыву і таксама засмечвання.

Значны ўплыў на крыніцу таксама могуць аказаць меліяратыўныя і іншыя работы, якія могуць праводзіцца на прылягаючых тэрыторыях. Да шкодных відаў гаспадарчай дзейнасці можна аднесці і змяненне расліннага покрыва. Што уплывае на ўзровень падземных вод, а гэта у сваю чаргу можа паўплываць на стан крыніцы.

Наша задача складаецца ў тым, каб сабраць як мага больш звестак аб крыніцы. Тут карысным будзе метад апытання, інтэрв’ю з жыхарамі бліжэйшых вёсак. Плануем працягнуць працу па праекту і не толькі даследаваць крыніцу, але і прымаць пэўныя меры па  захаванню і добраўпарадкаванню яе. Улетку патрэбна арганізаваць экскурсію з мэтай больш падрабязнага вывучэння расліннага свету, складання гербарыя, што дазволіць зацікавіць вучняў школы да экскурсіі да крыніцы і даць магчымасць рытаваць цікавыя экскурсіі. Патрэбна правесці мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол крыніцы. Вывучэнне мясцовай крыніцы – гэта адна невялікая кропелька ў даследаванні сваёй радзімы. Але з маленькіх спраў складаюцца вялікія.

[610x341]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Старая Весь | РОДНИКИ_ЗЕЛЬВЕНЩИНЫ - Дневник РОДНИКИ_ЗЕЛЬВЕНЩИНЫ | Лента друзей РОДНИКИ_ЗЕЛЬВЕНЩИНЫ / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»