Тэрыторыя нашага раена ляжыць у межах басейна ракі Неман.Ен у сваю чаргу адносіцца да басейна Балтыйскага мора.
Па тэрыторыі раена працякае 26 рэк, у тым ліку прытокі першага парадку Зальвянка і Шчара.
|
№ п/п |
Назва рэк |
Іх даўжыня (прыкладная, у км) |
|
1 |
Зальвянка |
33,0 |
|
2 |
Сасва |
26,0 |
|
3 |
Луконіца |
25,0 |
|
4 |
Угрынь |
17,0 |
|
5 |
Самараўка |
16,0 |
|
6 |
Мартынаўка |
12,5 |
|
7 |
Мештаўка |
9,5 |
|
8 |
Сіпа |
8,2 |
|
9 |
Бяроза |
8,0 |
|
10 |
Кіпятка |
8,0 |
|
11 |
Дарагавушка |
7,5 |
|
12 |
Конка |
7,0 |
|
13 |
Быстрая |
6,0 |
|
14 |
Барадзічанка |
5,5 |
|
15 |
Петранеўшчына |
5,0 |
|
16 |
Юхнаўка |
5,0 |
|
17 |
Пянюга |
5,0 |
|
18 |
Кулік |
5,0 |
|
19 |
Драпаўка |
4,5 |
|
20 |
Студзенка |
4,0 |
|
21 |
Шчара |
3,0 |
|
22 |
Тур’я |
3,0 |
|
23 |
Харужоўка |
1,5 |
|
24 |
Бердаўка |
1,0 |
|
25 |
Іванаўка |
1,0 |
|
26 |
Арцюхоўка |
0,5 |
Рэкі нашай мясцовасці адносяцца да змешанага тыпу жыўлення з перавагай снегавога. Разводдзе прыходзіцца на сакавік-красавік. Пры значным выпадзенні ападкаў у летне-асенні перыяд можа назірацца павышэнне узроўню вады. Найніжэйшы ўзровень і мінімальныя расходы вады (межань) прыпадаюць на верасень. Другі межань назіраецца зімою, калі рэкі жывяцца ў асноўным грунтовьмі водамі. На перыяд вясновага разводдзя прыходзіцца каля 45% гадавога сцёку, да 35% прыпадае на летне-асенні перыяд і 20% на зімовую межань.
Першыя ледавыя ўтварэнні прыходзяцца на першую дэкаду снежня, у асобныя зімы - на канец лістапада. Устойлівы ледастаў працягваецца з першай дэкады снежня да трэцяй дэкады сакавіка. У асобныя гады ўстойлівы ледастаў не ўтвараецца. Таўшчыня лёду дасягае да 70 см. Сярэдняя тэмпертура вады ў рэках у чэрвені-жніўні каля 19-2І° С, але можа павышацца да 24-26° С. На ўзровень і колькасць рэк моцна паўплывала меліярацыя.
[504x480]