Слушать этот музыкальный файл Гурт “HandMade” утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца летам 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band.
“HandMade” – гэта беларускамоўная сучасная музыка.
Музыкі выконваюць урбаністычнае рэгі, блюз, рок, джаз-рок.
Аўтары тэкстаў: паэт Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Аўтары музыкі: Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.