• Авторизация


"НАРМАЛЬНА" Zet 07-08-2003 11:58 к комментариям - к полной версии - понравилось!


"НАРМАЛЬНА" Zet

Як добра быць, напэўна, растаманам
З прыемнасьцю ўдыхаць и выдыхаць.
Быць добра крышнаiтам (харэ рама!)
Ня пiць и не палiць, и не гуляць.

Як добра быць дырэктарам саўгасу
Заужды вяндлiнка, шынка, агуркi.
Зiмою есьцi летнiя запасы,
А летам iх прыносяць ХОДОКI.

Жыцьцё нармальнае
Нармальнаеее
Усё нармальнае
Нармальнаеее

Як добра быць рабочым на заводзе,
Прыемна i ў мiлiцыi служыць.
Як добра быць Сярожам цi Валодзем,
Як добра ў краiне нашай жыць.

Жыцьцё нармальнае
Нармальнаеее
ЖУсё нармальнае
Нармальнаеее

Як добра, што ўсё надзвычай добра,
И трэба весялей на сьвет глядзець.
Нядобра вось калi укусiць кобра,
Альбо калi мядзьведзь
Загрызець.

Альбо калi цябе за злоужываньнi
У турму на тры гады (туды-сюды),
Альбо калi пачнецца паляваньне,
И мэтай паляваньня будзеш ты.

А ўвогуле ўсё надзвычай добра
Ёсьць лыжы i каньки, футбол-хакей.
Выдатна, класна, весела, цудоуна,
Усё супэр, усё экстра, усё о’кей.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
KiriLLka 28-08-2003-19:22 удалить
Зет смотрю в дневнк втыркиваешь - из этого альбома моя любимая песня "Гэй, славяне".
А из следующего, который еще не записан, но уже у всех есть - расскажу потом, когда выйдет:)


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник "НАРМАЛЬНА" Zet | Black_Widow - Дневник | Лента друзей Black_Widow / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»