"АНЁЛЫ" ZET
07-08-2003 11:57
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
АНЁЛЫ ZET
Наш сьвет i сумны i вясёлы
Гамоняць школы,
Растуць касьцёлы
Сярод людзей жывуць анёлы
На нас з табою глядзяць анёлы
Падаюць зоркi
У палын горкi
Ходзяць анёлы па гетай зямлi
Век у анёла доўгi
Ты мне гаворыш, што будзе як сьлед
Будзе сьняданак i будзе абед
Будзе вячэра i будзе банкэт
Будзе багата прыгожых кабет
На нас з табой глядзяць анёлы
А мы з табою нiбы жывёлы
Мы прагна гойсаем наўкола
Па нашым сьледзе iдуць анёлы
Падаюць зоркi
У палын горкi
Ходзяць анёлы па гетай зямлi
Век у анёла доўгi
Ты мне гаворыш, што праўда ў вiне
Твар у салаце, абцас у дзярме
Ты мне гаворыш, дзярмо у цане
Сумна анёлы глядзяць на цябе
З нас кожны сумны i вясёлы
I вельмi моцны i вельмi кволы
Мы прагна гойсаем наўкола
Па нашым сьледзе идуць анёлы
Зямля няспынна круцiць колы
Лiюцца рэкi кока-колы
Сярод людзей жывуць анёлы
У нашы вочы глядзяць анёлы.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote