• Авторизация


РЕПОСТ: ВАЖНОЕ 21-12-2010 19:30 к комментариям - к полной версии - понравилось!


репост с этой странички http://adelka.livejournal.com/262866.html

важнае!
так выпадкова здарылася, што мая прыватная ініцыятыва дапамагчы тым людзям, якіх я ўчора бачыла ў судзе, перарасла ў агульнабеларускую акцыю дапамогі людзям. я, безумоўна, не кідаю яе, але мне вельмі патрэбная ваша дапамога.

план:
у мяне есьць прынцыповыя дамоўленасьці з офісам партыі БНФ аб тым, што зараз для дапамогі людзям там выдзелены цэлы пакой.
Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць несьці рэчы, грошы на Ўправу БНФ па адрасе: Машэрава 8 (былая Варвашэні 8), адтуль запакаваныя гатовыя ўніверсальныя перадачы трэба браць (гэта не меньш важная дапамога чым грошы і рэчы!) і браць імя (і "запасное" імя) таго, каму будзеце перадаваць.
Па неправераных дадзеных 1 перадаючы - 1 перадача, болей перадачак немагчыма. Таксама 1 вязень - 1 перадача ў дзень. Таму трэба каб гэта ўсе не перасякался.

Патрэбны чалавек, які будзе каардынаваць штодзенны сьпіс вязьняў+перадачаў.

На Ўправе БНФ адказным за гэта з'яўляецца Сяржук Семянюк: гарадскі 284 50 12, мабільны 685 52 39

Усе рэчы і дапамога будуць акумулявацца там (бо дома фізічна немагчыма гэта трымаць + зручна што цэнтар), патрэбна дапамога па закупцы рэчаў (прыкладны спіс - далей, але трэба рашаць на месцы чаго шмат а чаго зусім няма) і пакаваць па ўніверсальных пакетах-перадачах.
Калі вы акрамя грошай і рэчай можаце дапамагчы, калі вы пакідаеце рэчы там, абавязкова запісвайце свае кантактныя дадзеныя і тое, якім чынам вы можаце дапамагчы.

як кантактавацца і з кім:
з 9 раніцы не было ніводнай хвіліны каб у мяне не званіў тэлефон. таму па ўсіх пытаньнях можна кантактавацца з:
1. Дашай Ліс, мы з ей на сувязі - пытаць яе дзе з кім сустрэцца, як перадаць, пакідаць інфармацыю пра ваша жаданьне дапамагчы.

http://dasha-lis.livejournal.com/
скайп vosenskaja
тэлефон +375 29 655 30 13 (вэлком)

2. Сяржуком Семенюком па справах перадачы рэчаў на Управу і перадачы перадачак адтуль, тэлефон вышэй

3. Са мной, +375 29 395 73 99 Даша
Калі Вы па нейкай прычыне давяраеце толькі мне, то сустракайцеся і званіце мне, я ўсе разумею.

4. Вельмі прашу выйсьці на кантакт праваабарончыя арганізацыі і дапамагчы з каардынацыяй.

5. Тэлефоны Жодзіна: 01775 33444 хто ведае рэжым прыема перадач і сьпіс, ці бяруць туды ежу?
Акрэсціна: 3727380 перадачы з 10 да 13
Скарыны 20: ??????? хто ведае? рэжым прыема перадач?

што трэба ведаць
зараз няма дакладнай інфармацыі наконт наступнага:
- дзе знаходзяцца канкрэтныя асуджаныя, калі вы ведаеце прозьвішча і месца адбыцьця арышту вязьня - паведамляйце.
- каму канкрэтна сваякі не змогуць перадаць перадачы, хто здалек. такім сіроткам мы будзем перадаваць найперш!
- рэжым працы і спіс рэчаў якія можна і нельга перадаваць у канкрэтныя пенітэнцыярныя ўстановы
- працуючыя тэлефоны і адрасы гэтых установаў

Калі вы ведаеце - кідайце ў коменты да гэтага паста

Зараз вядома, што на Акрэсціна і Скарыны 20 НЕ ПРЫЙМАЮЦЬ ежу і сокі. Толькі ваду :(
Перадаем: коўдры, цеплыя рэчы, сродкі асабістай гігіены (мыла, зубная паста, шчотка, рушнік, папера туалетная, пракладкі, крэм), паспрабуем перадаць актывіраваны вугаль і колдрэкс, бінты, цыгарэты (важна для тых хто паліць, увы!), і КНІГІ - калі ласка прыносце кнігі, свежыя газеты і часопісы, крыжаванкі ігд

Прыем перадач на Акрэсьціна скарацілі: з 10 да 13.
На Скарыны 20: з 10 да 16-30
Жодзіна: з 14 да 17. Заўтра трэба ехаць!!!! пішыце хто там есьць каб мы ведалі каму што везьці!


Такім чынам, дапамога патрэбна наступная:
1. Каардынацыя
2. Рэчы, грошы
3. Набыцьце рэчаў і запакоўка па перадачках
4. Дапамога па перадачы перадач: забіраць перадачы на Управе і ў прыемныя часы адвозіць іхна Акрэсціна, Скарыны - у нас яшчэ 10-12 дзён каб апекаваць нашых вязьняў
5. дапамога па Жодзіна: магчымасьць туды паехаць, машыны, перадачы ігд. Бо з Жодзінскімі складаней за ўсе.
6. сустракаць адпушчаных


Яшчэ важнае: Калі ласка, НЕ КЛАДЗІЦЕ грошы мне на тэлефон, к мяне ен зарэгістраваны на фірму, грошы проста не трапляюць на рахунак (Лепш тады кінце Дашы Ліс і Сяржуку).
Усім, хто не можа дазваніцца - пішыце смскі, усім напісаўшым ператэлефаную цягам 1-3 гадзін.

Дзякуй усім хто адгукнуўся! Распаўсюд інфармаці вітаецца, асьаліва простым людзям расказвайце што адбылося - я зараз бачу што дзясяткі звычайных менчукоў проста не ў курсе пра падзеі ў краіне.


А 18-00 я буду на Акрэсьціна, гатовая з усімі сустрэцца, прыняць дапамогу, парады, грошы і скааржынавацца.

Ну ціпа разам мы Беларусь :) Дзякуй усім.



АПД: што і як перадаваць у жодзінскі сіза і акрэсціна: http://nn.by/?c=ar&i=47820
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
www_chapelier 22-12-2010-18:12 удалить
На Машерова, 8 (бывшее Варвашени, 8) волонтеры формируют передачи для людей попавших на сутки за участие в митинге 19 декабря.
Постоянно необходимы:

сигареты и спички
вода (желательно в 2х литровых бутылках)
туалетная бумага
тетради и ручки
пакетики для бутербродов
детский крем
трусы женские (рр 44-46) мужские (рр 48-50)
тапочки женские (рр 40) мужские (рр 44)
бумажные и влажные салфетки
мыло хозяйственное и банное
теплые носки
колготки только теплые (не капрон)
сок желательн осопровождать пустой пластиковой тарой (заставляют переливать на виду прямо при передаче)
бинты
уголь активированный
капли в нос
таблетки от простуды (ничего водорастворимого, негде растворять)

это то что чаще всего заканчивается
и конечно же очень нужны руки которые это все будут паковать и отвозить
www_chapelier 22-12-2010-19:21 удалить
НЕ ВЕЗИТЕ шарфы, одеяла и спальники их не принимают
МАРНИЧ 25-12-2010-18:04 удалить
Уникальная идея родилась в реЗУльтате разгона оппозиционного митинга
http://imunarad.flybb.ru/viewtopic.php?p=244#244

-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х-----х----
Мне 14 лет и я не хочу жить во лжи–слова адресованы богатейшим людям планеты


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник РЕПОСТ: ВАЖНОЕ | www_chapelier - Дневник www_chapelier | Лента друзей www_chapelier / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»