• Авторизация


Так храм оставленный — все храм, Кумир поверженный — все бог! 07-10-2019 19:51 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Дыхание трав увядающих тает,
Сочится туман над стальною водой.
В низине, где замок почиет седой,
Последняя фея сейчас умирает.
[показать]

Я ўступіў у невялічкую лагчынку, лепей сказаць, нават шырокі раўчук. Злева і справа былі досыць стромыя сценкі адхонаў, сцежка вілася па дне і выходзіла ў нешырокі праём, за якім, не міргаючы, стаяла вялізная нерухомая зорка.Цьмяна і таямніча стаялі ў катлавіне ў нейкім нікому не вядомым парадку вялікія і меншыя валуны. Гэта было месца, у якім старая народная фантазія ахвотна змясціла б пляцоўку для ракавання рознай больш ці менш шкоднай язычаскай нечысці. Яна вымірае, але ўсё адно ў такія вось поўневыя ночы, калі вакол светла і толькі тут пануе паўзмрок, сюды збягаюцца на начную капу, начны суд Вадзяніцы, Балотныя Жанчыны, феі-Мятлушкі, Вогнікі з балатоў, Карчы, Лесавікі, Хахолы і Хохлікі і іншыя напаўзабытыя бажышчы. Успамінаюць, плачуць па былым, твораць свой суд.Сталёвыя воды туманам сплываюць, Ледзь дыхаюць пасмы пажоўклай травы.Ў нізіне, дзе замак спачые сівы,Апошняя фея цяпер памірае.Гэтая лагчына – апошні куток іхняга калісьці бязмежнага каралеўства. Гэтыя ледзь бачныя камяні – іхнія былыя павержаныя троны. Троны ў лагчыне, у якой густа настаялася іхняя трывога, бездамоўе і асуджанасць.
Іхняя апошняя безнадзейнасць у мёртвай пустцы бездухоўнасці.І адзіная жывая – ці жывая? – істота ў гэтым свеце закінутасці і пахмурай тугі.Не, я не быў тут адзінаю жывою істотай.
[показать]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Так храм оставленный — все храм, Кумир поверженный — все бог! | Филофоб - Филофоб | Лента друзей Филофоб / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»