• Авторизация


Колеры восені. 31-08-2010 12:54 к комментариям - к полной версии - понравилось!


30.08.10

Патэлефанаванне прывяло да адчування сусвету. За вокнамі цягніка - шпалы, будынкі, неба. Прыгожае неба з шыкоўнымі аблокамі. Узяць бы іх  да сябе у шкляначку якую ды  назіраць днямі.
Спрабуешь нешта пісаць. Не пішацца.

Спрабуешь нешта думаць. Не думаецца.

Хочыцца глядзець у вакно і маляваць праекцыю маленькага суствета ў сваёй галаве.

Колькі год ежджаю гэтым шляхам да бабулі з дзядуляй. А кожны раз як першы. Хапаешь паветра, вобразы, гукі і пахі. І думаеш, што гэта толькі тваё і больш нічыйнае. Так яно то так… Але лепей яно  б яшчэ камусьці належыла.  Не так цяжка б было ў адзіноцтве трываць адміранне чагосці вельмі важнага і роднага.

Прайшлася вуліцай. Флэшбэкі дзяцінсвта. Моманты, эмоцыі, дзеі, ашмокі размоў. Скурай адчуваешь тое,  што было калісьці і ніколі больш не адбудзецца. Усё памірае. І ты паміраеш разам. Ціха, з натугай і болем. Удыхаешь паветра і шкадуючы выдыхаеш. Ненарокам усплывае: і дрэвы былі калісьці больш высокія, і неба больш блакітнае, і вытрык лагодны ды салодкі… трава больш зялёная…

Цвік у бярозе бы кол у сэрцы. Баліць ды гніе. Гніе ды забівае.

Паміраеш. З ціхім болем у сэрцы.

… вецер скуголіць над полем:

- Вы чулі, як памірае душа? Вы бачылі, як плача сэрца?... Слухайце ды глядзіце, прагныя да хлеба і відовішч. Хутка прыйде ваша чарга…

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Тронул пост.Заставил все это прочувствовать,вспомнить,обдумать и ...принять.Принять в сердце.


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Колеры восені. | Спадарыня_Шаблоуская - Запісы інтэлігентнага быдла-чалавека | Лента друзей Спадарыня_Шаблоуская / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»