• Авторизация


пра Дударскі фэст-2010. Менск 21-05-2010 00:01 к комментариям - к полной версии - понравилось!


http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=17023812 

"Спадарства! Чаго вы тут кулакамі размахваеце пасьля бойкі? Ды і ўвогуле: якая бойка! Адбылося цудоўнае мерапрыемства, дзе можна было пачуць традыцыйныя беларускія інструменты, амаль чыстую беларускую мову ды і звычаёва добра правесьці час.
Што датычыцца гуртоў і разьмеркаваньня часу, то тут быў, безумоўна, дрэнны стрэл. Не трапіў ён куды патрэбна. Але ж... Гэта будзе ўрокам на наступны год:)

А зараз - вялікі-прывялікі дзякуй усім, хто арагнізаваў і падараваў нам гэтае сьвята! 
Алесю Жураву і "Расалі" асаблівае дзякуй за тое, што добра распачалі фэст. Вельмі прыемна, што не толькі наш моцны пол са сваімі выступамі з'яўляюцца на такіх мерапрыемствах, але і дзяўчыны трымаюць марку!

“Testamentum terrae” - двойчы дзякуй:) Не палічыце за абразу, але ж, як мне падалося, было б лепш, каб вы не дзялілі на блокі свой выступ. Больш моцнае ўражаньне засталося б:)

"Стары Ольса". усё сказана да мяне. Шкада, што Ільлі не было. Хай папраўляецца! 

"Кашлаты Вох". Упершыню чула гэты гурт. І зараз канчаткова не магу зразумець: я больш уражана ці задаволена. Хутчэй прыемна ўражана і задаволена. Чула па дарозе дадому, што гэта быў не гурт, а паказальны выступ жыхароў Навінак. Я з гэтым не згодна. На густ і колер сяброў няма. Разумнейшыя з нас пакінуць фармат вышэй і ніжэй пералічаных гуртоў ,і зірнуўшы на ўсю музычную прастору, хутка зразумеюць, што да чаго. Камусьці падабаецца рэп, а камусьці рнб. Цёмныя людзі не разьбяруцца: а ў чым розьніца? і там нейкую лухту хутка мовяць, і там тая ж мурня. Але ж людзі, якія знаёмы з гэтым, з вамі не пагодзяцца. Прыхільнік кожнага напрамку будзе выказвацца "за сваё" і прыводзіць бясконцы сьпіс адрозьненьняў. Тут таксама так. Камусьці падабаецца аўтэнтыка, ёсьць прыхільнікі і ў "Воха" *выбачайце, калі не правільна скараціла*. А што тычыцца скокаў саліста ... "малпа!", "клоўн!" Спадарства, а што б большасьць з вас рабіла на падмостках? Можа саліст вельмі эмацыйны робіцца пры гуках музыкі ці што-небудзь асабістае з гэтым зьвязана?.. Не трэба так, бо як мне падалося, калі спадар Сасноўскі рспавядаў пра адыход на той сьвет, чалавек дастаткова сьціпла сябе паводзіў і нармалёва рэагаваў на абставіны. а астатняе - вобраз. І кропка:) Дзякуй вам за тое, што знайшлі цікавы падыход да папулярызацыі беларускага фолку і яго накірункаў. 

“Unia” - дзякуй, што з'явіліся. Ваш выступ зь сяброўкамі прыгадаем некалькімі непрыемнымі тумакамі ад спадарства, якое разышлося ў мошы так, што мы не ведалі куды падацца, каб не патрапіць да іх "у абдымкі":)

“Litvintroll” - шкада, безумоўна, шкада... Але ж вы ведаеце, што вашы прыхільнікі заўсёды з вамі:) І каб ужо канчаткова іх супакоіць - арганізуйце сольнік!:) Ідэя пойдзе ў масы!

“Znich” - таксама шкада. Але дзякуй за тое, што адыгралі для Людзей:)

Што не зьявіўся “Кейлі Кёл”... можа гэта і лепш? было б агідна, калі б кагосьці б не пачулі з замоўленых...:( 

Калі ж падсумаваць - усім дзякуй за цудоўную імпрэзу!"

некалькі фотакартак (http://budzma.org/)

[400x267]
 

Алесь Жураў

[400x267]

Расалія

[400x267]

Testamentum terrae

[400x267]

Стары Ольса

[400x186]

Кашлаты Вох

[400x247]

Унія 

[400x600]

Litvintroll

[400x275]

Зьніч 
 

Трошачку мардашак:)

[400x267]
 

[400x267]
 

[400x267]
 

і я крывая:)

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник пра Дударскі фэст-2010. Менск | Спадарыня_Шаблоуская - Запісы інтэлігентнага быдла-чалавека | Лента друзей Спадарыня_Шаблоуская / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»