"Энд", які для кагосьці далёка не "хэпі".
08-05-2010 01:02
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Зараз мне стала ўсё зразумела. Усё-усё-усё!!!
Мана! мне было гэта вядома ўжо даўно, дзесьці там ўнутры. Зараз жа мяне канчаткова пераканалі ў гэтым.
Шчасьлівы твар натыкаецца на маю абыякавасьць. Але ж не: чалавек нічога надалей не разумее (!)… Добра. “Канструктыўнай размовы” у нас ўсё роўна не атрымалася, бо я не магла спыніць свой сьцёб, якім мяне расьпірала з валасоў да пят.
Ну.. Ну, магчыма выбачайце, я такая. Вы ж мяне ўсё роўна кахаеце такую. Вось і маўчыце.
А Спадара Т. вы б лепш не чапалі. Гэты ўспамін быў не на Ваш рахунак. Вашы жарты наконт разбітых сэрцаў, каханьняў і бла-бла-бла пакіньце летуценным дзяўчынкам, якімі будзеце спрабаваць замяніць маё цярпеньне. Яно, між іншым, скала “да сустрэчы!” вам. Чаму?... А не трэба было мяне раздражняць тым, што я не цярплю. Першы раз я прабачаю. Але ж я не Бог. Другога разу не бывае. Вам жа я давала “другі шанец” разоў, каб не памылицца, пяць. Годзе. Усё.
P.S.
Памылка адзін…
- Ведаеш, ты спараўды была добрым сябрам.
- Лягічны націск на слова “была”?..
*адказ адсутнічае, а павінен быць : “Не, “сябрам”.*
Памылка два…
- А калі я скажу, што ты разьбіла мне сэрца?!
- Не ўразіў.
- А калі скажу, што кахаю цябе?!
- Не ўразіў.
- А калі я табе прапаную ажаніцца?!
- Не ты першы і, дзякуй, не апошні. Не ўразіў.
- А можна я цябе праводжу да дому?
- Не. Ніколі.
*ніколі не гаварыць мне пра каханьне. Ні-ко-лі. *
Памылка тры…
- ..а як там Жэка?
- ну так.
- Ен жа цябе кахаў…
-Гэта цябе не павінна турбаваць.
* ррррр *
Памылка чатыры…
- Ты чакаеш, што я назаву цябе сукай, падлай, сволаччу...? Так ведай: я НІКОЛІ не скажу табе такое.
* лепш сказаў, тады б ў мяне былі падставы, каб цябе забіць, маральна, безумоўна, але ж забіць і арганізаваць хаўтуры. А то так будзеш бадзяцца аніякава…*
Вынік
Ты прасраў апошнюю магчымасьць мець маю літасьць.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote