• Авторизация


дзень "ХА" 23-04-2010 23:18 к комментариям - к полной версии - понравилось!


 

"В чужом орогоде трава всегда зеленей. А у тебя не трава - у тебя цветы. Только ты их забываешь поливать..." ©   

 Спрабую верыць, што ты, маё сонейка, праўды кажаш. 

Буду верыць. :)

Дарэчы, хацелася б адказаць на запіс Спадара Л.

Ведаеце, паважаны Спадар Л., БРСМ не ідэальнае аб'яднанне. Але ж там есьць шмат цікававых людзей, зносіны з якімі - асалода. Таму, ня трэба разглядаць гэтую арганізацыю як гняздо александрызму. Хай гэта будзе вучэльняй зносін для моладзі, цікавых і неардынарных асоб. 


Бо калі на ўсё разглядаць як александрызм, можна з глузду зьехаць. А каму вы патрэбны ў такім стане? Толькі Навінкам...

 

 З.Ы. 

Дзякуй Кірыньке. Караткевіч - моц!!

Калі паміраюць дрэвы — яны павольна падаюць на зямлю, [250x250]
Больш павольна, чым пушок адуванчыка, — і застаюцца ляжаць.

Калі паміраюць жывёлы — яны засынаюць у ветрабоі
Або чарнеюць на раллі уздзьмутым жыватом,
А над імі драпежна цягнуцца павольныя аблокі.
Калі паміраюць гарады — па анфіладах крочаць рыжыя львы
I слізгоча струменьчыкам ртуці змяя па карцінах, што ўпалі ў музеі.
Калі паміраюць планеты — застаюцца свінцовыя воды
I свісцячая песня пяскоў у расколінах скал.
Калі памірае каханне... Але каханне не памірае.
Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў,
Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай,
Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі.
Плач дрыядай, рагачы сатанінскай няшчыраю ўсмешкай,
Львом куртатым кроч, слізгай самаахвярным змеем
Або падлай няшчаснай валяйся на ворыве лёсу —
Ўсё дарэмна. Няма дапамогі.
I смерці няма ў кахання.
Чалавек толькі смертны.
Але калі дрэвы не помняць,
Гарады не помняць, не помняць нямыя планеты —
Сэрца помніць каханне і попелам стаўшы з агню.
Аб пушыстым снезе бясконца яно ўспамінае,
Аб слядах на снезе, аб любых заснежаных веях,
Аб журботнай усмешцы і аб горкіх, апошніх, бязважкіх
Пацалунках у вочы, запясці і вуснаў ражкі...
Скрухай поўнае, ўспамінае мёртвае сэрца
I аб тым, чаго не было і не будзе болей ніколі:
Аб агні ачага, аб неадчэпных цёплых дзіцячых далонях,
Аб жаданні пакласці жыццё за яе і з успоратым горлам
Прыпаўзці і падохнуць ля ног, уратаваных табой.
He забываючы здохнуць. Усё помніць і мёртвае сэрца
I кружляе з крыкам перадсмяротнай і ўсё ж бессмяротнай тугі
Над магіламі мёртвых багоў, над журботным спакоем зрынутых дрэў.
Над жывёламі, кінутымі на раллі,
Над планетамі мёртвымі і гарадамі —
Бессмяротнаю каняй, што моліць аб кроплі вады.

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
Караткевич. Очень сильно.Очень! Мне больше в голову не лезет ничего,кроме этого слова,которое говорит так мало и одновременно много. Читала,а внутри бегали мурашки....
Ответ на комментарий Инна_Корсак # адно слова - Караткевіч.


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник дзень "ХА" | Спадарыня_Шаблоуская - Запісы інтэлігентнага быдла-чалавека | Лента друзей Спадарыня_Шаблоуская / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»