• Авторизация


Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы 16-10-2024 09:49 к комментариям - к полной версии - понравилось!


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы. Яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму, але цяпер распачынаюць новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне». Палітвязень ужо чатыры месяцы ў ШЫЗА.

«Гэты артыкул (411 КК РБ) дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволення практычна без доказаў «парушэнняў», - перадаў звестку Дзядок.

Мікола папярэджваў пра такі ціск яшчэ 9 гадоў таму, але «ўсім было ўсё адно». Паводле яго ліста, турэмны кантралёр мог плюнуць на асфальт, сунуць асуджанаму ў рукі швабру і сказаць «Прыбірай!» – адмова будзе парушэннем і нагодай да крымінальнай справы, гэта «ў межах закону».

«У чым жа складалася маё „злачынства“? У 16 дысцыплінарных парушэннях: нашэнне спартовага касцюму, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзінаў.

Самі правілы складзены такім чынам, каб пакараць можна было ў любы момант. Нярэдка акты аб парушэннях фальсіфікуюцца, і паспрабуй потым дакажы, што твой абутак на самай справе быў чысты!», – пісаў яшчэ ў 2015 годзе Дзядок.

Мікола тады прасіў «ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча». Праз 9 гадоў сітуацыя стала горш.
pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»