• Авторизация


💔Апошнія навіны пра Міколу Дзядка 17-11-2023 16:52 к комментариям - к полной версии - понравилось!


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

💔 навіны пра Міколу Дзядка «Свабодзе» расказала дасведчаная ў ягоных справах крыніца.

«Сядзіць у адзіночнай камэры. На прагулкі выводзяць рэгулярна, на гэта не скардзіцца. Са здароўем ёсць праблемы — страўнік, галаўныя болі. Але спрабуе з імі разабрацца. Чарговую мэдычную бандэроль для яго прынялі без праблем. На харчаванне таксама не наракае».

Цяпер ён вучыць нямецкую і арабскую мовы, не забывае і пра ангельскую. Сярод кніг, якія яму ўдаецца замаўляць, у асноўным слоўнікі, даведнікі, падручнікі. Арабская мова для яго не проста хобі, але і прафэсійны занятак, бо ягоная дыпломная праца ў ЕГУ прысвячалася паліталагічным праблемам на арабскім Блізкім Усходзе. Калі Мікалай бываў у Ізраілі і Іарданіі, дык кантактаваў з арабамі на іх роднай мове. Цяпер, пэўна, ягоныя веды арабскай сталі яшчэ большымі».

pencil (460x11, 2Kb)

💌 Падтрымаць Міколу:

Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 💔Апошнія навіны пра Міколу Дзядка | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»