Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака. Яна адгукнулася на просьбу, якую палітвязень выказаў у лісце на волю два гады таму.
"У тую ж хвіліну песня загучала ў маёй галаве, — тлумачыць Шаркунова. — Усе гэтыя месяцы я насіла мелодыю ўнутры, спявала яе... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню".