• Авторизация


Нататкі Міколы 03-04-2023 20:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!



Микола (700x700, 58Kb)
Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”.

Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць =) А па аўтару, гэта “Русская Польша”, ліл =D. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы…

Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны.

Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў любой сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўке, хаця б “лежать в сторону цели”.

pencil (460x11, 2Kb)

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Нататкі Міколы | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»