• Авторизация


У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча 24-03-2023 13:50 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Киев (700x500, 47Kb)

У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча.

Прапанову змяніць назву вуліцы Дабралюбава на Караткевіча ўнёс украінскі пісьменнік Вячаслаў Лівіцкі: «Ушанаванне гэтага таленавітага пісьменніка важнае як для дыялогу Украіны з дэмакратычна настроенай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. Караткевіч – выпускнік Кіеўскага ўніверсітэту, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе ясней за многіх іншых урбаністаў. Акрамя таго, гаворка ідзе пра вуліцу ў раёне, дзе разгортваюцца трагічныя падзеі кіеўскай аповесці Караткевіча «Лісце каштана». Ідзе гаворка пра чалавека, чыя філасофія (свабода, годнасць, жыццялюбства, уменне сябраваць і ўпартасць у апраўданай нянавісці як вышэйшыя цноты) выразна пазначыла каштоўнасці ўсіх беларусаў, якія зараз абараняюць Украіну».

Таксама ў Кіеве ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу. Ён знаходзіцца каля беларускай амбасады.
Усяго ў Кіеве перайменавалі 16 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязвалі з РФ.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»