Я іду па светламу шляху
Высока падняў галаву
Скрозь аблокі гляджу і шукаю
Блакітную мару маю.
Дзе мая мэта? Калі?
Дзе мне ў рэшце рэшт супыніцца?
Я вандроўнік стамлённы жыццём
Шукаю адказ, шукаю крыніцу.
Мы, вандроўнікі, працягваем ход,
Як у павольных рэк, шлях не прамы.
Не таму, што хітры мы, ці злы,
А таму, каб моц зберагчы.
Ці ў верх, ці ў ніз хвалі жыцця
Б’юць аб рыф ці кідаюць у вір.
Супыніцца нельга, плыць немагчыма
Што рабіць. Што рабіць? Што рабіць?!
А дурныя стаяць на паўзкрайку
Не адчуць ім мой ўнутраны боль.
Ім усьмешку аддам - хай на радасць!
І пайду сам за марай сваей.
Рух - гэта жыццё! Не супынюся.
Нерухомасць - сімбал смерці маёй.
Хто ідзе паўз дарогі - мой сябра.
Хто кляне мяне - той дурной!
Vitali Kalinouski ©
23.05.2020
