• Авторизация


ліст у пустэчу 10-03-2010 21:00 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Я сяджу ў пустым пакоі, гляджу на вуліцу, на гэты халодны белы снег, на людзей, занятых сваімі думкамі і… мне ўсё роўна… Цябе няма, хаця не… не так… няма мяне…
Я памірала на тваіх вачах, а ты, нават, не заўважыў… ніхто не заўважыў… толькі пустыя вочы, слёзы калі-нікалі, а ты быў яшчэ са мной. Табе здавалася, што ўсё пройдзе і зменіцца… змянілася - прайшло…
Я памірала паступова. Страчвала ўсё, што мела… і аднойчы памерла…
Зімнім менскім ранкам замест мяне прачнуўся іншы чалавек, і толькі адзіны хлопчык гэта заўважыў… хлопчык, які быў каля мяне, але не ты…
Я ведала як і, нават, калі скончыцца наша гісторыя… так і адбылося… Усе чакалі ад мяне іншай рэакцыі, але мяне ўжо не было… іншы чалавек, іншая дзяўчынка стала жыць маім жыццём, і ёй было ўсё роўна… ад мяне засталася толькі пустка… і ніякіх эмоцый, бо калісьці я ўсё аддала табе… Усё… нават сэрца, не… яго ў першую чаргу…
А цяпер проста пустка… глыбокая, цёмная, бясконцая пустка, якую немагчыма запоўніць…
Я не адзін раз чула ад знаёмых пра маю сонечную ўсмешку, пра тое, як я смяюся… Ведаеш, гэтага ўжо няма… Есць нешта, што страчана назаўсёды… ў маім выпадку страчана ўсё… Я страціла сябе сярод мітусні начных вуліц, сярод маркотных дзён… А замест шчырай усмешкі засталася ілюзорная, нікому не патрэбная ўхмылка…
Усё, што засталося ад цябе - гэта падарунак, які быў набыты табе на дзень народзінаў… але непатрэбны…
Новая дзяўчынка шукае нейкі сэнс, але яна разумее, што гэта для яе не надта важна… Яна разумее - гэту пустку нічым не запоўніць, а эмоцыі не набыць у краме…

By me

[600x400]

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник ліст у пустэчу | Самотны_рамонак - Дневник Самотны рамонак | Лента друзей Самотны_рамонак / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»