Гэта проста сплін!
07-02-2009 03:41
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - нерашучасць
Ёсць мэтро, куды не хочацца ісці, і ты б не пайшоў, але прызвычаіўся. А цяпер прызнайся, што не можаш жыць без штодзённага пакарання калючым смрадам у вочы, воплямі шэпту, што засцілаюць вушы і ядавітым пылам на бледны твар, дый яна не дазволіць інакш.
Нам было весела, і на апошняй партыі мяса я ўжо магла катацца ў пантофлях па тлустым доле, а яна спала і не сварылася. Мы забылі прычыніць мяса крышкай і не бачылі ў гэтым нічога страшнага. Дол блішчаў, я скільзіла, а бацька пытаўся працерці яго анучкай
- Кінь, я заўтра ўсё памыю!
- А, ну добра..-узрадавана прамямліў ён, - дый я трошкі, каб бачна не было..
Пакуль ён бегаў глянуць на більярд па спартыўным канале, я паспела 3 разы выраніць кавалак свініны і зноў зрабіць выраз твару “а я тут ні пры чым, а тут нічога не было”і ўзнёсла расплыцца ва ўсмешцы.
Кажу ж вам шчыра, нам было неверагодна весела, хоць набудаваныя загядзя планы паспяхова рухнулі.. Ён зноў распавядаў мне пра будучыню, тры мяжы на шляху чалавецтва, а я пераказвала ўсё, што паспела прачытаць.
Яна паклікала, бо не здолела б сама дайсці да халадзільні, дзе па тупой саўковай традыцыі ляжалі лекі. я прынёс. Яна захацела вады. І я прынёс. Неяк дайшла да ванны, каб памыцца. я збегаў за яе халатам.
Ісці ў мэтро – гэта непазбежнасць. Ты патаўся хутацца ў каўнер, тупіць вочы долу, усё ніжэй і ніжэй, пакуль не скеміў, што ніжэй толькі рэйкі пад напружваннем і лужыны. Агідна і брыдотна, а на языку кісляціна, табе да таго ж цяжка дыхаць і цяжка жыць.
На наступны ж дзень яна ачуняла. Прынесла мне шакаладку, якая доўга ляжала на яе тумбе, і пайшла з’есці курынага булёнчыку.
А цягнік нёс цябе, і яму было абыякава. Ён прызвычаіўся раўсці і не сароміцца, колькі яго не прасі. Ён гэтак жа стаміўся..жыць, працаваць, тлумачыць. Ты бачыў на сценах плакаты “Выход есть”. Бачыў і адмаўляўся верыць! Ванючае смраднае мэтро з бясконцымі чорнымі тунэлямі.
Шакаладка была смачная. Яе я атрымала за тое, што калісьці “велікадушна” аддала ёй ёй жа падораныя Алёнкі. Алёнкак было навалам, яна прынесла адну, каб памяняць на смачнейшую, а ў мяне таксама акрамя Алёнкі нічога не было. Карацей, мы махнуліся Алёнкай на Алёнку, дый яна яшчэ згадзілася ўзяць Алёнку з гарэшкамі. Кагосьці з нас дакладна не навучылі эквівалентнаму бартэру. Гэта таксама было весела.
Калі-небудзь тут пабудуюць кальцавую. Можна будзе ехаць па коле бясконца, цэлы дзень. Ці паверыце, цягнік заўсёды пыхціць і рыдае, і ты чуеш, як адчайна, на мяжы вар’яцтва, амаль вые. А ты дазваляў сабе такое, толькі калі побач нікога не было на бліжэйшыя 2 кіламэтры, упаўшы ў шырокую траву за шумнай рэчкай. Ты грыз зямлю зубамі і біў яе. А што ёй было, калі ўжо сотні гадоў яе катуюць? І тут гэты няшчасны цягнік, якога невядомае гора давяло да крыку.
Бацька любіў мяне, а яна не ўмела. Таму я сышла з дому.
Цягнік аднойчы вырваўся на святло, і ты не паверыў сваім вачам. Да і адкуль ты мог ведаць, калі ў мэтро мск каля 500станцый. І ты, немаленькі ўжо, узрадаваўся, як дзіця. Як калісьці, прывезены, здзівіўся экскалатарам, і як першы раз цябе старэйшы брат павёў на каруселі ў дзень народзінаў.
Яна травіла анэгдоты, якія ніколі не ўмела распавядаць, а я спакойна слухаў і лёгенька ўсміхаўся. як заўсёды, яна тая ж. Яна магла гадзінамі пераказваць гісторыі кахання супрацоўніцы Ані, а я зарокся яшчэ ў 16 год хоч што ёй раскрываць пра сябе.
Яна так ніколі і не даведаецца, хто я і навошта з’явіўся. Сала не можа быць смачнейшае за тое, што купляў бацька. І я не ела яго, пакуль ён не адразаў сабе кумпяк, каб затачыць пад футбол з хлебам.
Я ўхутала яе, яна сагрэлася і заснула...Я глядзеў на яе. Такая прыгожая, зусім маладая..З раскіданымі, як у дзяўчынкі, валосікамі..
І я вараціўся. І ты вяртайся. Яны любяць цябе, але не могуць выказаць. Гэта проста сплін! Проста сплін!
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote