Лютае
26-01-2009 00:38
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
-Ну прывітанне, чувак, дзе ж ты, лешы, знікаеш?
Яна пракрычала гэта , хоць ён быў яшчэ далёка,і тут жа кінулася бегчы да яго, ў адно імгненне пераадолеўшы адлегласць у сотню крокаў. Спатрэбілася яшчэ секунда, каб яна ўжо сціскала Ваню ў моцных абдымках, раняючы шчаслівыя слёзы на яго чорны балдахон з капялюшам.
-Маш, усё добра, нармальна, - неяк засцярожана адказаў ён, павёўшы плячыма, каб вырвацца з абдымкаў.
-Я штосьці чула? Не, чувак, ты мяне зараз забіваеш, ушчэнт! Мы так даўно не бачыліся, а ён – быццам толькі разышліся, - і Маша не выпускала яго, бо баялася, што ён сапраўды збяжыць
-Маша, я мёрцвы, - ціха і сур’ёзна кінуў ён
-Не, з табой немагчыма размаўляць! Мо скончыш ужо жартаваць і раскажаў, што ты нарабіў? Ну і святло ж тут, вочы слепіць. Нават на “Арэне” такіх пражэктараў не было. Слухай, трэба ўзарваць гэтую новую пляцоўку, га? Паслээээмімся! Вось сэйшан будзе! Панкі, хой!!! Прабачце, калі ласка, у вас дробязі не будзе?
...Невядомы мінака здзіўлена паглядзеў спачатку на на Машу, потым на Ваню, павярнуўся – і праз 2 крокі знік...
-Толькі не трэба, маўляў, заябалі панкі рэшту клянчыць! – раздражнёна крыкнула яна таму ўслед. – Вань, што маўчыш, ну не маўчы, Барон!
- Маша, я мёрцвы...-зноў паўтарыў ён, гледзячы ёй у сэрца.
-Да забі ты ўжо ляпу. Жарты скончылі. ХОПІЦЬ. Я зараз пачну злавацца. Ідзі ты ў дупу, астрак самавучка!
Маша крычала і біла яго ў грудзі. Як маленькі дзіцёнак, біла далонькай, лёгенька і ласкава, баючыся што-небудзь пашкодзіць
-Не, гэта ты ідзі. Табе тут не месца, чуеш?
Ваня павольна узяў яе за плечы і па складах яшчэ раз вымавіў: “Та-бе-тут-ня-мес-ца!” Ён яшчэ хацеў павярнуць яе ў другі бок, каб яна пайшла, толькі цяпер Маша насамрэч раззлавалася, нервова вырвала плячо з яго рук...
-Што ты мне ўказваеш? Я без цябе ведаю, што мне рабіць! Я табе не прабачаю, зразумеў? Забудзь! Можаш лічыць, што мы зноў у сварцы! Не прабачаю!
А ён нечакана лагодна прашаптаў ёй:
-Не трэба...Ты мая Вядзьмарачка...позна.
-Як ты мяне паклікаў? Я дазваляла?
-Ты такая ж і засталася.
-І ты....
-А я памёр! Разумееш, памёр! Мяне няма! Я памёр!
-Дурак!! Дурак!! – крычала яна, каб перакрычаць. – Ты жывейшы за ўсіх жывых!!
...Ты жывейшы за ўсіх жывых!!!..-чулася ў сценах сціплай аднапакаёўкі.
...Ты жывейшы за ўсіх жывых!!- неслася рэхам і рэзала суседзяў па скронях
-Дурак! Дурак! Ваня! – крычала дзеўчына і білася, крычала і рыдала
Яе трывалі. Моцна.
-Хопіць! Хопіць! Маша, яго не вернеш
Яе дзіка спужала святло! І Маша аслепла ад яго бруду. Ванючы чалавечы свет!
-Што, жах прывідзіўся? Супакоілася?
А яна ўсё яшчэ адчувала ягоныя вочы, якія цішынёй праціналі сэрца. На плячах ляжаў халадок ад Ваніных далоняў.
І як жа жорстка было прачынацца, каб яго больш ніколі не пабачыць!
У звон вар’яцкага крыку яна прашаптала яшчэ раз “Ты жывейшы за ўсіх жывых” і зноў пайшла да яго.
Адно імгненне вока. І яна з ім. Так спакусліва. Аб чым жа думаць?
Толькі адна секунда – нож на ейным горле, танюсенькім, кволым.
І спакой. Супакоілася надарванае сэрца.
.. крочу па зацягваючай зыбкай зямлі. Вясна. Ступаю нясмела.Брудныя сцілы пытаюся хоць як абцерці аб колішнюю траўку..Маладой яшчэ няма...Тут лепш абысці, дзе можна, і абступіць. Не тут, далей. “Прывітанне, сябры”. А яны маўчаць, не адказваюць. Так мо адзін аднаму і не даравалі. Ганарлівыя. Ваня б і рады, яму та што, добразычліваму металісту, а вось Машка – асоба сур’ёзная, з характарам. Часам усе магчымыя шыпы выстаўляла. А так – панк панкам. Як жа яны, такія, закахаліся? Дзіўлюся, хех. Сябры, ці не ўвесь горад, могілкі папрыбіралі, гарэлкі налілі, цыгарэт паклалі...Мама Ваніна незадаволеная будзе...Ну а што ж мне засталося: кладу кветачкі, адну – Вані, адну – Машы..Стаю паўгадзіны- гутарым..А адыходзячы, бачу: вянкамі перашэптваюцца. Не могуць адзін без аднаго.
(8 лютага па Вані будзе 2 гады, 18 лютага 2009 яму б споўнілася 20 . R.I.P)
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote