[400x532]
Настроение сейчас - прыгодніцкіГэта быў самы высокі быдунак Нью-Ёрка, бадай адно з жудаснейшых месцаў, дзе любіў сядзець Анёл, звесіўшы ногі. Было холадна, тым больш якая вышыня, але ж грэла старое зацёртае паліто, і пабітыя сцілы прыемна цягнулі ўніз. Ведаеце, гэта сапраўды прыемна, калі адчуваеш ногі, адчуваеш вагу ступняў, можаш імі гайдаць, стукацца..Свае, жывыя, чалавечыя ногі! Мазолістыя, са скрыўленай фалангавай косткай, і цёплыя...А яго ўжо ванітавала ад гэтага месца. Цяпер ён не мог узняцца і паляцець. Жорстка пакараны, Анёл пагадова камянеў, каб стаць яшчэ адным, чацвертым, упрыгожваннем самага высокага будынка Нью-Ёрка ўзору 1930 года. Сыметрычна, анягож..
Як прайшлі дапатопныя часы, у Нью-ёрк Таймс адразу пачалі пісаць, што Нью-Ёрк заўсёды славіўся сваімі архітэктарамі, небанальнымі і нерэальнымі. Яны маглі ўзвесці Вавілонскую башню, але таемнага не спасцігалі. І маглі развесці Гудзон, а свабоды не пазнавалі, не бачылі. Таму смуткуючыя здані на ражках ніколі не былі іхняй прыдумкай. І, шпацыруючы па старым горадзе, не хваліце дойлідаў – здымайце брылькі. Здані дзень пры дні камянеюць за вас. Колькі іх там ужо, пакараных?
Анёл зварухнуўся, каб выпрастаць левае крыло: яно перашкаджала рухацца, а вельмі хацелася прыняць удзел у спрэчцы двух суайчыннікаў. Тыя весела абмяркоўвалі замоўленае на наступнае стагоддзе прышэсце Хрыста. Гэтая тэма даўно стала аб’ектам кпінаў і сцёбу на Небе, і больш за ўсіх, даставалася, вядома, Яхве..Яна ад сораму за сябе і людзей, бедная, ўжо не ведала куды падзецца. Чырванела, бялела, па тры разы мянялася тварам, а людзей усё роўна любіла. Фантазія, у іх, канешне, біла праз край...Ай ну што тут паробіш, людзі яны і ёсць людзі. Яхвэ была першым, хто прышоў сюды, тут і пакарана: яна акамянела амаль да падбародка. Цяпер чамусьці засумавала...
-Эй, дружа, дай цыгарэтку, дужа хочацца гэткай брыдоты ў роце адчуць, каб зусім тошна стала.
-Анёл, не барзеў бы ўжо, самы малады з нас, як прыкажаш табе, на падносе? Ці на талерачцы? Зганяй сам, пакуль моц маеш, – сказаў Мухамэд.
-Цярпіце! – адгукнулася Яхвэ звонкім голасам. – Нам тут тысячыгоддзі сядзець. Мы і каменнымі можам лятаць, ды нядоўга...Гадкоў праз сто папаліш.
Браты Мухамэд і Джа трошкі сціхлі..Хвілін на 5, таму што былі страшэннымі жыццялюбамі і весялейшымі жыхарамі Неба:
-А давайце спяваць?!
“Ну, вы як прыдумаеце!” – з прадчуваннем новых кпінаў зазначыла ў розуме Яхвэ
- О, Боооооог! О валадар сусвету! О-о-о ! Бла-бла-бла!
-Бла бла бла там не было, ёлупень! Ааааа, Мухамэд лахануўсяаааааааа!
-Джа, адвянь, было там бла бла бла! Ці можа людзям падкінуць ідэйку?!
Ну вось у такім ключы ішла спрэчка, калі да яе вырашыў далучыцца Анёл.
-Слухайце, братцы, а вечна нам тут сядзець?
-Нуууу, Анёльчык, аб гэтым задумвацца не прыходзіцца, -атазвалася Яхве
Мухамэд з Джа у гэты момант крычылі: “Эээээ, ты куды сапраўся, такая семетрыя, куды сабраўся!” – і дружна рагаталі. Яхвэ з Анёлам усміхаліся іх весялосці, але сур’ёзна працягвалі гутарку.
-Яхвачка, паглядзі, колькі ўжо такіх. Ну добра, я сябе няшчасным не лічу, не аб тым жа гаворка. Але хто зможа?! Калі?!
-Калі калі..Не ты першы, не ты апошні. Я разумею, што ты банальшчыны ўжо наслухаўся, пафасу наеўся. Але сакрэт у тым, што яна праўдная, банальшчына та. Справядлівая! Усё калі-небудзь!
-Хрыстос! – крычалі з рогатам браты. – У другое прышэсце!
На горад ціха ападаў пепел. Здані на дахах засыналі. Не было і дня, каб на хмарачосах не з’яўляліся новыя жыхары Нябёсаў.
-Гэй, дык такім чынам ён хутка ўсю паству перавядзе. Яму ж рэальна будзе нецікава жыць! – пабачыўшы навічкоў, ажылі браты.
-Джа, Мухамэд, што вы як ў дзіцячым садку? Чаго вам такога ў арганізме не хапае, што вы іншым ніколі паспаць не даяцё?!
Яхвэ ўсімхнулася Анёлу, маўляў, хай весяляцца...
-Працягнем, Яхвэ?
Яна ўздыхнула і ўсё шчыра расказала:
-Разумееш, Анёл, і вы, браты, паслухайце, калі ласка.
Што дзяўна, яны замоўклі. Анёл яшчэ раз безвынікова папытаўся адвесці крыло.
-У вас, родныя, заўсёды была добрая воля, свабода. Мы жылі на Нябёсах, не ведаючы прыгнёту! Усе нашыя зараз там: птахі, багі, анёлы, святыя. І ніхто над намі не стаіць, так?
Слухачы радасна заківалі
...А мы жывем там і плачам за людзей. І не можам даць ім таго, што самі маем. Да што ж я вам кажу гэта ў тысячны раз...
-Ды кажы ўжо, кажы. Цікава! – загаласіў Джа
-Вось вы, Мухамэд і Джа. Вы прыйшлі, як і тысячы іншых, каб сказаць людзям, што Д’ябал даў ім няволю. І не паспелі. Анёл прыйшоў самы апошні, зусім нядаўна, ён зрабіў невядома якую спробу, мо мільённую, і таксама не здолеў. Насупраць нас, на тым будынку злева, святы Пётра, трошкі далей, на Блінтан сквер, сядзяць Рафаіл, Канфуцый і Тэрэза...і Хрыстос дзесьці..Наш брат Мартын і Еўфрасінечка...Усе яны – Нябесныя здані, роўныя і свабодныя, якіх людзі паставілі над сабой, прыдумалі нам абавязкі, іерархію. Цэлыя войскі падначаленых зданяў, начальнікаў, галоўнага. А Нябесных босаў не бывае! Ну не было ніколі ў мяне сына Хрыста! І ты, Мухамед..
Джа заходзіўся ад смеху, гледзячы на брата. Той са словамі “Ай, ну ладна, ну ляпнуў па дурасці пра Алаха” пытаўся выслізнуць ад яго жартаў.- “З яго і пакпіць нельга?”
-Мы жылі на Небе толькі таму, што рабілі дабро. А тут сядзім, таму што хацелі прынесці яго людзям. Каб яны ў вырай ішлі..вольнымі...
-Хто?Хто? – ускрычаў Анёл. – Хто здолее гэта зрабіць? Хто скажа ім, што ўлада – ад Д’ябла, і што Д’ябла прынёс ім рабства, нядолю! Ён у Пекле сабе зрабіў дзяржаву, сам там уладарыць, там жа са Сталіным, Гітлерам, Неронам зажыгае! Над намі не ўдалося валадарыць, рэзыдэнцыю прыдумаў! А ЛЮДЗІ МОГУЦЬ БЫЦЬ ВОЛЬНЫМІ! Калі яны пабачаць нас і зразумеюць нарэшце? Мы мільёнамі камянеем за іх, адмаўляючыся ад Неба!
-Я не ведаю, Анёл...Не ведаю...Але...яны ўжо ўспомнілі штосьці. І прыдумалі слова АНАРХІЯ, якое паспелі спаганіць... толькі існы вольна падымецца ў Неба.
І яшчэ адна здань над Нью-Ёркам малілася за людзей. Cпакутавана і гаротна. А снег над горадам ператвараўся ў слёзы.
.