СЛОВЫ
19-01-2009 03:39
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - сум у вялікай канцэнтрацыі.веру
Аднойчы мне хацелася распавесці вам, як ціснеш "рэпіт" на I hate і ў сямнаццаты раз чуеш дзікі крык, каб крычаць разам з ім і тушыць боль з грудзей. Няшчасныя, няшчасныя людзі. сціскаць далоні ў кулаках і хаваць галаву ў каленкі, таму што не сказана і не зроблена - вар'яты, вар’яты! - тое, што можна было, што так проста вымавіць, так проста....усё выправіць. як ў старым дрэнным кіно "Няшчасная, паслухай, ён скажа табе адно слова. Слова". Спачатку было СЛОВА, а потым быў Бог.
Слова было, каб быў спадзеў, таму што калі гаворыш – верыш, а калі маўчыш – робіш балюча..Цішынёй забіваеш і пагардай...Калі маўчыш, крычаш твае вочы!! Самае страшнае пабачыць іх нянавісць ці іх абыякавасць...І ўсё зразумець..Без слоў. Без слоў робіцца страшнае...Вырашанае і непазбежнае...Як жа я баюся яе....цішыні...
Прасіць? Як, людзі? калі скажаш гэтае клятае, свінцовае “не маўчы..”, руйнуюцца сцены, усе перашкоды знікаюць, каб паказаць нам, што мы адзінокія не толькі ў сваім пакоі - ў цэлым свеце, у космасе далёка па-за апошняй бачнай зоркай. І ніхто не скажа, што каля яе пачуюць, адчуюць цеплыню штуршка паветра, што стварыла СЛОВА. Тое слова разаб’ецца аб шыбу заклееных вокнаў і асыплецца пылам.
Мне потым скажуць, што гэта няпраўда. Няпраўда тухлая і дзіравая. Словы не разбіваюцца, а тонуць...У густым пустаслоўі ці рэдзенькай цішыні. А я чула, як звінелі літары. І я бачыла, як раскалолася сказанае на склады аб чалавечыя халодныя вочы. І забраўшы аскепкі з сабой, я парэзалася...Трэба было кінуць, каб забыць. Затаптаць цяжкім сцілом у мяккую вясновую траву. А потым там бы што-небудзь вырасла? Кветкі?...мне шкада, але кветкі не растуць са слова “Чаму?”
Я веру, што кветкі вырастуць там, дзе я сказала “Прабач”. У іх будзе адлюстроўвацца неба.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote