Задачкі\формулы\бла-бла-бла...
16-01-2009 01:12
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - задзяўбло, але змагаюся
Чорт...Помніце, як вы баяліся ў школе, што менавіта сёння, зараз вас выклічуць, а вы – не бум бум? Да да, ведаю...Стараліся не глядзець на настаўніцу, хоць вельмі хацелася, карцела: яна ў гэты момант распікала вас, абзывала ідыётамі, лаяла апошнімі словамі..і ў нас такое было....
-Курылава! Да дошкі! Мігам!
...эх...а Курылава – гэта я...Устала і паплялася, як на растрэл...узяла крэўду ў граблі...стаяла, як на вечарыне, хахаля чакаючы...Не-не, не я так пра сябе кажу, не я. Усімі папярэднімі цудоўнымі прыметамі ўзнагароджвала звычайна настаўніца...
Пішы! - узравела яна..
І сапраўды, а што тут яшчэ зробіш? Плюнеш і збяжыш? Прыйшлося пісаць
І я пачала пісаць...
Задача № 6. кропка.
З новага радка ў з правага боку ў слупок. Дадзеныя: абект (2 чалавекі), Тэрмін знаёмства (15 дзён), Адзінота (у гадах), Псіхічныя адхіленні (35 адсодкаў), Адчай (5 штук). Кропка. Падкрэсліць слупок.
Разлічыць: Некрэальнасць кахання (у адсодках).
Цяпер пішам зверху пасярэдзіне Рашэнне. Кропка.
Рашаем...запісваем формулу адразу ж..
Зараз трэба запісаць формулу...формулу трэба за-пі-саць...
Нешта вось тут пахаладзела і апусцілася...Ну ажно як у Грышкаўца...А нічога не ха ха: я формулу не вывучыла..Зыходную формулу адзіноты...Ладна. атрымаю яшчэ адну порцыю прыніжэння – і ўсё гэта скончыцца!!
..а настаўніца цягнула..
Мазахістка, блін...
- Я НЕ ВЕДАЮ!
Вось не можаш ты, гэткая, выклікаць зараз выклікаць Марсіяніна? Ну бачыш жа, што я як заўсёды...І ён як заўсёды – зараз з-за парты вываліцца, так руку цягне! ВЫКЛІКАЙ ЯГО!
-Да сядай ужо, каб вочы мае цябе не бачылі. Марсінян!
Мабыць, цэлы клас адначасова ўздыхнуў з палёгкай. Зрабіў так гучна “уууух” і ажыў..
А Курылавай нібы па барабану...Яна неяк дзіўнавата заўсміхавалася і паплялася на месца, саступаючы месца каля дошкі хоць загоннаму, але шчыраму і міралюбіваму Марсіяніну..
А мне сапраўды па барабану! Паралельна! Чуеш, хто ты там, каторы за мяне распавядае?!
Вжык-вжык-вжык...Марсінян маладзец...запісвайце, ёлупні...добра, добра, выдатна!
Ну і нарэшце формула адзіноты запісана, даказана, мелу на яе 2 кіло замарана, бедны Марсіянін па калена белы, але дужа задаволены....Шыбуе, усіміхаецца, гад (гэт я не са зла, любім мы яго)
І што далей?
“Дзеці, паглядзіце, запомніце!”
- Так, дзеці, паглядзіце ўважліва, запомніце! Я 10 разоў паўтрараць не буду!
“Праз месяц напішам кантрольшу, там гэтая формула спатрэбіцца, толькі мне не напішыце, я вас пазабіваю”
- Значыць так, праз месяц пішам кантрольную, толькі не напішыце мне там гэтую формулу! Чуеце? Вось толькі не напішыце, я вас...
Званок...Што яна сказала, ніхто з-за шоргату рэчаў не пачуў...Абы ўжо зваліць хутчэй!
Пакуль ішлі на настпны ўрок, мне думалася...Мда, думалася мне, Формула Адзіноты – апошняе, што я хацела б помніць усё жыццё...І галоўнае, я ж ведала яе сёння, не адзін жа Марсіянін такі геній! Да забыла проста!
Ну і фіг з ёй!
Як і ўсё шматлікае непатрэбнае, што ў жыцці лепш забыць, забудзьце і формулу адзіноты!
ЗЫ. Адчуваеце? Вы хоць помніце, з чаго ўсё пачалося? Тэарэма Ферма – не даказана!
Не вырашына і задачка па некрэальнасці кахання! І які тут цяпер бог, цар і гаспадар, сябар, таварыш і брат скажа што-небудзь супраць?
ЗЫ. І самае галоўнае – формула адзіноты тут ні пры чым. Да некрыальнасці ніякіх адносін не мае. Ну не разлічваецца некрэальнасць па формуле адзіноты.
А формула адзіноты – бздура апошняя...Марсіянін дагнаў, пасцябаўся з мяне і сказаў нарэшце самае важнае:
-І не ўспамінай нават!
І яшчэ праз хвіліну
-Таму што я вам тут бог, цар і гаспадар!
Фігасе. Вам таксама падалося, што Марсіянін можа чужыя думкі чытаць??
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote