• Авторизация


Кавалачкі любові 11-01-2009 00:04 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - бязмежнае.

-Вось!..ну гэта, гм,.я..ну віншую...
Енечка працягвала прыгожы бліскучы скрутак у адной руцэ, а другой цярушыла гузік на кашулі. Вочкі апусціла глыбока-глыбока долу...
Татка весела і цёпла глядзела на гэтую пантаміму, слова не ўстаўляючы, а раптам схапіла падарунак і коратка чмокнула Енечку.
Ох, бедны Енечка, бедны бедны:). Яна стала не тое што пунсовай- барвовай. Татка ўжо збіралася расхвалявацца за яе, Енечка ж такі дзікі быў, мо ёй зараз сорамна, няўтульна...Татка гэтага трусіка вельмі любіла. Нешта дужа моцна стукнула па скронях.
Разгортвай! Разгортвай! – сталі крычаць другія. – Ну чаго ж ты чакаеш?!
З хвілінку падумаўшы, ці не зачэпіць яна чыісь пачуцці, калі ёй падарунак не спадабаецца, а яна прыхаваць гэтага не здолее, Татачка адмовілася.
- Дарагія мае госьці! Я разумею, што зараз парушаю адзін з маральных прынцыпаў, але зразумейце і мяне. Разгарнуўшы падарункі зараз, я пазбаўлюся магчымасці перадарыць іх! Вы ж не дапусціце гэтага? Дарэчы, пакункі лепш падпісвайце, каб вам ваш жа не дастаўся..
- Я буду рады!
Пачулася гэта з агульнага хіхікання, які яшчэ не памеў перайсці ў смех. Елечка сказала.
Усе усміхнуліся і зразумелі. Здавалася, тут толькі 2 чалавечкі не могуць разабрацца са сваімі пачуццямі. Іх жа саміх ужо даўненька заручылі.
А Таце зноў стукнула.
Як быццам дзесьці падстанцыя гуло, так галава сябе пачувала: вельмі ж добра пасядзелі-пашумелі. Кватэра апусцела, а Татачка ўзрадавалася як дзіця. -Падарункі! Цяпер можна падарункі паглядзець! Елечкін!
А гэты пакуначак, Елечкін каторы, аказаўся на фоне іншых зусім не такім прыгожым. Толькі для Татачкі ж ён у любым выпадку стаў бы самым дарагім:).
Татачка акуратна разгарнула яго, каб і фальгі не папсаваць,і сам падарунак. І шчыра расплакалася.
У яе далоньках ляжаў Кавалачак Енькенай Свабоды!
Енька падарыла ёй кавалачак сваёй свабоды!
А Татка расплакалася...
Можа быць, гэта было першае Таткіна каханне, і яна яшчэ не ведала, ці верыць таму, што пішацца ў тоўстых кніжках. Там пішуць: любоф-маркоф і бла-бла-бла..І тэорыя, максымальна аддаленая ад практыкі...Адно толькі бла-бла-бла, карацей. Так думала яна.
А ў руках трапеча Кавалачак Свабоды. І ўсмешка праз слёзы..Вада і радасць, а яшчэ шчэміць дзесьці паміж лёгкімі і пячонкай
-Уцяміла! Ведаю! Крылы!
То Татачка ўспомніла, што у верхняй шуфлядзе крылышкі ляжаць:). Збегала за імі басанож і тут жа, седзячы на кукішках, прычапіла да Кавалачка Свабоды
-Вось так, мой харошанькі:). Дарагі Кавалачак Свабоды:). Які ты прыгожанькі цяпер. Зусім цудоўны! Ляці ж!
Кавалачак устрапянуўся і шмыгнуў у адчыненую фортку.
“Енечка, мілы, я кахаю цябе!Дзякуй табе за Свабоду!” – такую вось цыдулку прынёс Енечку Кавалачак Свабоды на крыльцах, калі пастукаўся да яе.
І Енечка засмяяўся. Заскакаў і ў далонькі запляскаў.
-Наш Кавалачак Свабоды цяпер мае крылышкі. Маленькія пушыстыя крылышкі. Мой Кавалачак Свабоды цяпер Анёл! І татачка кахае мяне.
А Кавалачак Свабоды тым часам узносіўся да аблокаў. Толькі часам ён спускаўся, каб пакляваць пшонкі - кашкі для цыплят на падваконніку Елечкі ці Татачкі. А потым зноў – у неба.
Мне такую гісторыю распавяла сяброўка. Мы з ёй доўга спрачаліся, што гэта была за свабода, ну так і не зразумелі да канца. Ці была гэта свабода Енечкіна, ці агульная свабода, ці свабода кахання, чаму яна падорана і выпушчана, і добра гэта ці не вельмі..Мы толькі згадзіліся, што Кавалачкі Свабоды – гэта Кавалачкі Любові. І што сум – несвабода.
А да мяне аднойчы таксама прыляцеў! У іншы раз я вам абавязкова распавяду)

(прашу прабачыць FtoM за блытаніну з гендэрам, каторы ўлічвае толькі сама Енечка і Татка)
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Кавалачкі любові | mapa8rock - Дневник mapa8rock | Лента друзей mapa8rock / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»