Сыстэма.
09-01-2009 01:17
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - смутак.навеяла.
І ўсё ж такі я чалавек. Я зараз чамусьці ўпэўнены, а спачатку не даваў веры. Як жа так, думалася, дзе ж тут чалавечага? У мяне id ёсць, нумар ёсць, логін, паролі...Чалавек?
- і не сумнявайся..
Ладна, калі так, то чаму я тут? Чаму я бачу не іхнія вочы, а смайлы, не ўсмешкі, а дужачкі, і маўчання не чую – толькі тры кропачкі і гул працэсара...
- проста ты выгнаннік
Ізгой?
-не, проста выгнаннік...цябе вырвалі з кнігі і выкінулі. Вецер прынёс сюды
Я не разумею..Шчыра кажу..Чаму мне тут добра? Чаму я сябе не помню?
-памяць сцёрлася, калі windows пераўсталёўвалі...ты – памылка..і ты САМ ад іх адрокся
Сам...я не мог! Як жа! Я не мог! Я любіў іх! Колькі мне жыць такім?! Скажы! Скажы!
-табе хутка паміраць. Трафік скончаны. Занадта шмат пытанняў..
І ён памёр...банальна і ціха...спачатку было холадна ў ногі, і ён грэў іх аб батарэю капмутара...калі яна застыла, ён яшчэ хацеў падгрэбці ногі пад сябе, але ўжо не мог варухнуцца...
Раніцай маці крыкнула і бразнула ў дзверы. Ён прачнуўся. Што ляжаў на доле, не здзівіла, ён так часта адключаўся...разам з кампутарам...На кухні галасіў “Радыё-факт”, бацька чытаў кнігу...Ён іх не бачыў...проста ведаў...і не пайшоў. Не жадаў і не пайшоў..выйшаў у вакно
Бо ён памёр. Для тых, хто не чакаў і не клікаў. Для ўсіх. Памёр яшчэ 3 месяцы таму...банальна і проста...пасля звычайнай аперацыі на назе....
Гульню загрузілі зноў і далі новае імя...пароль пакінулі такім жа...Зберагліся нават папярэднія місіі...цяпер ён жыў...зноў жыў....памылка была ў 5 місіі...памяць сціралася, сціралася...і ён зноў паміраў...
Бо ён САМ быў памылкай....
Я чалавек?
-ты чалавек...
Дык чаму я зноў паміраю?
-мы забралі цябе сюды...табе будзе тут лепш..
А бацькі? Сябры?
-бацькі цябе пахавалі. Сяброў у цябе не было..
Навошта ж вы сказалі мне, што я чалавек?
-першы раз ты памёр 12.12.2006
Ён паміраў, бо ішла Сусветная вайна, падлічыць нумар каторай не браўся ніхто...Сістэма не выпускала. Віною гэтай вайны быў маленькі чалавечак, які шмат стагоддзяў таму выйшаў у вакно..Ён стварыў вайну. Ён яе запраграмаваў.
Я хачу памерці, канчаткова! І не магу! Адпусціце мяне, я ж чалавек! Адпусціце!
-Ты нам патрэбен. Нам патрэбна вайна. Людзі вынішчаць сябе, а паспраяеш гэтаму ты.
-Ты САМ стварыў вайну. І ты САМ тая памылка!
-Сістэма – гэта ты!
І ён паміраў. Ён паміраў, схапіўшы каленкі, сціскаючы іх, апусціўшы туды галаву.Плакаў наўзрыд. Кожны раз было невыносна балюча. Кожны раз як апошні, але канца не было ніколі
Вецер уносіў апошнія людскія лісткі з выцвелым адбікам стрыжня. На іх сутаргаватым почыркам было надрапана:
“Я бягу да дзвярэй, выключаю святло. Яны не пабачаць маёй роспачы, яны не даведаюцца, што з маёй душою. Immortal. Яна бяссмертная...і хворая. Атрутай лягло на яе страшнае слова – нянавісць”.
(ноч на 8 студзення)
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote