• Авторизация


Антыдэпрэсанты 02-11-2008 21:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - нагнятае.

....восень – можна паміраць....А можна жыць! Жыць і радавацца! Не падайце духам. Жмурце вочкі ад небагатага восеньскага сонейка і хавайце пад мяккімі шалікамі смаркатыя носікі. Набівайце газэтамі змакрэлыя боцікі і абавязкова піце аскарбінку, а духам усё роўна не падайце. Нашто яно вам?
Хай засынае прырода, і хай нават кветкі гінуць, але як жа жывуць перад знікненнем, як і мы не ўмеем, не можам гэтак жа смела і буйна. Будзе яшчэ вясна, будзе й на нашай вуліцы свята. І для іх, і для нас. Што я кажу? Чаму будзе? Ёсць! Ці бачыце? Восенню асеннія скідкі і свае грушкі на маладым дрэўцы, восенню сезон сэйшнаў пачынаецца і гэтай жа восенню новыя альбомы якраз для мамінага дня народзінаў. Якраз!
Не верце таму, хто будзе пець самоту й сум. Той чалавек усяго толькі сонны й стомлены. Паслухайце яго вочы і ўсімхніцеся. Чалавекам лепш ад чалавечага “дзяк” і чалавечага “вітанька”. Ён гэта толькі прыдумаў і запісаў на павуцінках, каб нас узрушыць, але не са зла. Думаў, так лягчэй жыць...Ткніце гэтага небараку локцем убок і гучна-гучна выпаліце “Халапупі” ці “Тукі-тукі-дзынь-бубум”. І ён прабчнецца. Ну я вас вельмі прашу!
Вы можаце ўсімхнуцца праз кляновую радасць жоўтую ці праз гарачыню шыкоўных каштанаў! Бо восень не тужлівая, калі вясна наперадзе, і не плачце, што вашае лета прайшло. Лета працягваецца, пакуль весела, аб гэтым вам любы шкаляр скажа.
Восень прыходзіць, каб мы любілі яе дождж, і то лёгка. Прыходзіць, каб беглі дадому пад цёплыя пледы, каб грэлі пальчыкі над кубкам зялёнай гарбаты. Можна даставаць з шафы ватную, вялікую-вялікую коўдру, каб залезці ў яе з галавой і цікаваць адтуль праз дзірачку на жыццярадаснага тату. Ён усё роўна вас знойдзе, ну а каб зусім жарка стала, будзе церці вашыя шчочкі, пакуль не паружавеюць, і крыўляца.
Оура, час валадарыць вечарку! А ён, такі свавольнік, вучыць пяліцца ў вокны рэстарацый, спяваць песенькі, стукаць ножкай аб ножку, бо абурыцца старая прадаўшчыца, што нанеслі марозу. А няма бяды, што не травень! Пабадзяемся пакуль там, дзе бясплатна, а потым і дах над галавой будзе, ды такі, што і не знойдуць, і не выганяць. Захопім з сабой тэрмас і паселім дамавога, ён будзе нас вітаць.
Яе, кісласалодкую, прыдумалі для таго, каб вяртацца. Я та ведаю.Прысаромлена апусціўшы вочы, вы пастукайцеся – вам адчыняць, хутчэй зацягнуць у цяплынь. І вы чакайце! Можа быць калі-небудзь вам прынясуць ліст з далёкай краіны, дзе няроўным паспешлівым почыркам будзе намаляваны адбітак босай ножкі.
Чамусьці ніколі, як восенню, напалеонаўскіх планаў не будуеш, а тут, прыйшоўшы з вялікай дарогі, адпачнуўшы, бярэшся за асадку і вялікімі літарамі выводзіш план на бліжэйшыя месяцы. Яны такія наіўныя, гэтыя планы, што адчуваеш сябе першапраходцам, але шкада зусім трошкі. Верыш, што ўсё яшчэ будзе зроблемна, здзейснена, выканана. І правільна, сапраўды вартае – сілы знойдуцца, а пустое – восенню асабліва прыемна гультайнічаць і ляніцца.
Вось і я вараціўся, разам з восенню. Калі мама клікала праз вакно, не чуў, бо было лета, а потым...потым панесліся лісты, адзін за адным, з аўканнямі, і мы прыйшлі ўжо разам, у яе сны туманам. Мы – шчаслівая памяць і памяць аб тым, чаго ўжо не вернеш...Дый гэта пустое...Кінце. Не час шкадаваць, не час плакаць, не час апускаць рукі. Толькі не восенню. Прырода авансам развітваецца летам, а заробак – восенню. Восенню грыбны суп і грыбныя вандроўкі, пах неабмежаванай свабоды, арэхавае малако і грыльяжныя цукеркі. Іх мама купляе загаддзя і хавае да самага Раства, у толькі на Каляды заўважае, што спачатку іх было куды больш, дый браток пацягаў адчувальна. Да калядаў ад восенні ж яшчэ цэлае жыццё!
З’явяцца лужыны, ну і што? Ведаеце, а ў краме ёсць прышпільныя і страшна густоўныя калошы. Яны апранаюцца на абутак, не трэаб з сабою насіць, з імі ніякая лужына не перашкода. Калі ж лужыны занадта вялікія, шукайце іншых шляхоў, і, можа быць, вы знойдзеце там шчасце.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Антыдэпрэсанты | mapa8rock - Дневник mapa8rock | Лента друзей mapa8rock / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»