• Авторизация


забываючы,забыць 02-11-2008 13:22 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - сумна за нас.

Такіх, як гэты чалавек, сустракаеш нячаста, а дакладней, не бачыш зусім, пакуль сам не вырываешся з дурнога сну. Калі ж вяртаешся, заўважаеш яго за сваёю спінаю, маўклівага, панурага і вельмі стойкага. Бачыш толькі цень, а самога чалавека – няма. Яго не разварушыш і не абудзіш, толькі трошкі, зусім крыху, калі з’явішся Морфіўсам з дзвюма цукеркамі шакаладнага мНм”с, чырвоненькай і зялёненькай. Працягнуўшы іх на далоньках, на сотую хвіліны ты адчуеш, што, як зямля пад цыркам, зварушыліся ягоныя вусны і пацяплелі вочы, а потым – зноў ён не з намі, зноў адзін, зноў паліць і нешта сабе думае. Чалавек не бачны за сваімі сценамі, ён сам іх ставіў, і вачымі сваімі ён будзе калоцца, быццам мы не людзі, а зграя крумкачоў. Усё, з чым прыйшоў чалавек у гэты свет - тытунь для табакавай трубкі. Я помню, то быў вішнёвы тытунь, а астатняга бы і не існавала ніколі. Ён спакойны, гэты чалавек, а сумны ці не, сказаць цяжка. Калі пажартуе хтосьці, можаш пачуць ціхі смех за спінай, бо ён там стаіць. Потым сядзе на кукішкі надалей ад людзей, і будзе сядзець гадзіну, паўтары, быццам бы ў тым бязмежным дзэне, што адкрыўся пасля запуску калайдэра, шпацыруючы там душою, а для нас доступ закрыты, нам не знайсці яе, і не дабрацца туды. Але чалавек падымецца з долу, толькі твару не пакажа. Так і будзе хавацца за спінай, вельмі, занадта павольна абуджаючыся і ажываючы. Яго сапраўднага мы так і не дачакаемся, той чалавек сыйдзе і не абернецца, нібы яго і не было. Чаму ж імя ягонага ніхто не спытаў? Баяліся, усё адно не пачуе. Чалавек не сказаў бы нам праўду, бо, забываючы, забыў, а мы не назойлівыя, калі разумеем што чалавеку цяплей у самім сабе.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник забываючы,забыць | mapa8rock - Дневник mapa8rock | Лента друзей mapa8rock / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»