забойцы
01-11-2008 23:09
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - ....
Жывем і вучымся быць жорсткімі. Вучымся пагарджаць тымі, хто нас любіць, не шкадуючы і не азіраючыся. Я пайду і заб’ю, бо і мяне хтосьці....калісьці...І ўжо не ўспомню калі, але яшчэ адчуваю...Хто вінаваты і за што? Не будзем, не трэба! Не прасіце аб жыцці, калі дула каля сківіцы. Там дзе было сонца, застанецца попельны адбітак, а где прайшло шчасце, будзе вынішчана апошняя надзея.
Вучымся быць жорсткімі, каб жыць. Сціскаем паміж рэбрамі інстынкт любові, і адказваем пляўком на цішыню, таму што калісьці....хтосьці....Яна пойдзе на захад, каб шукаць людзей, якія яшчэ не чыталі яе лёс, і скажа ім, што яна заўсёды...заўсёды была шчаслівай, хаця шчасцем тым была хворая на дробязі памяць. А ён назаўсёды застанецца ў зіме, у студзені, і змерзне там ад адзіноты і роспачы. Зямля захавае іх цені бруднымі лужынамі на гаражах.
На вокнах застнецца вісець марля для творагу, а вецер на двары абшкамутае апошнюю маміну сурвэтку. Хатнія пантофлі згрызе суседскі сабака, а штодзённыя газеты згубяцца ў жалобных лістах. Так будзе паміраць памяць аб нас, і аб тым, што нарабілі...Хто нас, а каго мы. Кінем дома заплечнік, каб ісці і забіваць, і цыдулкай на стале “Мама, я пайшла гуляць” прасіць прабачэння, берагчы. Захоўваць тт пад ложкам да апошняй хвіліны, круцячы кола і бачучы, што нам не вырвацца, стрэліць у скроню, каб сцякла апошняя сляза па шчацэ. І іх больш не было.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote