• Авторизация


Едзь туды і не вяртайся 07-07-2008 04:31 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - есть только вера во спасение

Сёння Масква...Ні Гругвальд, ні Мір, а Масква....
Масква............. прокляты Богам горад жудасна буйных памераў. Там жывуць людзі, якія не адрозніваюць пахаў, не бачаць сонца, не чуюць гукаў. Нябожчыкаў там хаваюць па начох, і тады ледзь ледзь чуваць жалобную мелодыю. Там людзі жывуць пад зямлёй і выходзяць, толькі каб папрасіць грошай. У Маскве няма карэнных жыхароў, усе старажылы даўно схаваліся, а тыя, хто прыехаў, думаюць, што Масква – гэта рай. Яны ўсміхаюцца і радуюцца, дзівяцца нарабаванаму, захапляюцца нікчэмным. Я ненавіжу Маскву.
У бабы з шафай вісіць Сталін. Ён ідля яе – ідэал. Але яна па крайняй меры маўчыць. Дзед-камуніст – стары маразмацік, выхаваны на Макарэнка і Леніне. Плюецца слюной, гледзячы на Зюганава, ненавідзіць яўрэеў, калоціцца ад злобы і асабістай нікчэмнасці. Чалавек, які лічыць сябе вянцом тварэння, кінуў дачку ў інтэрнат, каб рабіць кар’еру, нарэшце зрабіў яе і цяпер глядзіць на кожнага як на мурашку. Ён стаў такім жалкім, што хавае ад бабы свае грошы, а яна корміць яго і наракае на ягоную кнару. Ён бесіцца і крычыць, што без яго мы ніхто. Мне прыйдзецца жыць з ім тыдзень, пасля чарговай яго лекцыі і ныцця я сарвуся, пакплю, што час саўка даўно скончаны, цяпер кожны можа апранацца так, як хоча, а не напяльваць армейскі строй. Што кожны можа жыць так, як падаба яму, а не як блаславіла кампартыя і выдрасіравала ячэйка. Не....я буду маўчаць увесь тыдзень і старацца зберагчы сябе, дакладней тое, што ад мяне застанецца. Марыць, што хто-небудзь скрадзе мяне ад родзічаў, каб прагуляцца і выпіць піва. Быццам бы хтосьці пачуе мой кліч адчаю на мільённай старонцы забытага форума. Ха ха ха ха ха (дзіка хахоча). Я мазахістка. Люблю займацца самаедствам і самапрыніжэннем. А што мне яшчэ застаецца? Больш прынізіць мяне можа толькі мая маці, дзе-небудзь сярод гасцей ці перад людзьмі, якія падхопяць гэты кпін і дададуць яшчэ адзін, а потым яны разам будуць займацца самалюбаваннем. Ублюдская сямейка. Застрэльце мяне!
Бля....гэтая Масква. Чаму б яе не спаліць яшчэ разоў 6, і ў першую чаргу вынішчыць цэнтр? Я згадзілася ехаць туды, хаця кожны год клянуся і заракаюся. Я крычу маці “Я ніколі больш не паеду туды з табой, ніколі”, а потым мне становіцца шкада гэтага чалавека. Шкада яе жыцця з тупымі серыяламі, верай ў дэбільныя прыкметы, адсутнасцю элементарнай логікі, з яе запраграмаванай будучыняй, баранскай упэўненасцю у сваю правату. І я зноў еду. Толькі раней гэта проста трэба было перажыць. Проста ператрываць. А цяпер за яе срываецца маё лета. Не будзе Грунвальда, не будзе Міра і канца Океана Ельзі, не будзе бясплатнага сеансу Рэквіема па мары. Будуць толькі 4 сцяны і 25 кніг, падрыхтаваных на летнюю прачытку.
Ну і што? І што? Людзям усё роўна. Ніхто не выцягне мяне з гэтага балота. Ніхто не падасць рукі, ніхто не падыме вачэй. Людзям усё роўна. Людзі, я не я.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Едзь туды і не вяртайся | mapa8rock - Дневник mapa8rock | Лента друзей mapa8rock / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»