Душа-блізнятка
15-05-2009 01:16
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Настроение сейчас - дождж,
Я раскажу ўсю праўду толькі табе. Прывітанне, душа-блізнятка. Прывітанне.
Што будзе са мной? І што будзе з табой? А што будзе са мной без цябе?
Святыя жыхары нябёсныя, маліце Сонца за нас.
6 паверхаў і на кожным еўрарамонт: трынажорная зала, душ у кожнай палаце, тэлебачанне і відак. Нда, надзвычайна..Галоўнае, людзі там былі чулыя, шкадавалі. Не ведаю, колькі ў мяне было часу: я чакаў перасадкі..Менавіта чакаў, а за гэтым словам мала што стаіць: усё залежала толькі ад лёсу. Але з лёсам я пасварыўся.
Пасля майго маўклівага адказу яны зноў і зноў паўтаралі: “Вы абавязаны сказаць нам, дзе, калі і пры якіх абставінах надарвалі душу. Галоўнае, імя назавіце, а інакш збірайце свае ашмёткі і вымятайцеся прэч”.
Бачу, адчуваю, як ты ўсміхаешся, бо ўсё дакладна разумееш, мая душа-блізнятка..Я не казаў, і не сказаў ніколі...Вёрз нейкую лухту, абы адчапіліся, абы зрабілі хоць штосьці магчымае...Перасадка была жыццёва неабходна, бо амаль цалкам паралізавала рукі і мне ўжо не хапала паветра, я нервова хапаў яго ротам..
Я так і не змог забыць, як мы месяцамі перашэптваліся, мая душа блізнятка. Калі чужыя душы крычалі шалёна і істошна, нібыта хацелі, каб я іх ненавідзеў, а цябе я чуў, і ты чуў мяне. І было Сонца...
Пашка прыцяшнуў з бібліятэкі (а яна тут таксама прысутнічала) здаравенную кнігу, сацыяльную псіхалогію, і без непатрэбных рытуалаў чамусьці сунуў яе мне...Кніга была цудоўная, і Пашка быў нішцяковым хлопцам, інтэлектуалам, з шэрагу тых людзей, што заўсёды кагосьці праклінаюць, але адны толькі здольныя на чалавечыя ўчынкі. Я разгадаў яго душу, як толькі ён загрымеў сюды. Дыягназ? Нешта падобнае на “Нестабільнасць карэляцыі паміж паўшар’ямі мозга”.Лухта, праўда? Ён не быў негатыўным, ніразу..
- Дачытаў датуль, дзе сказана, што “Горшае мацней за добрае”? Дык вось, батон, запомні на ўсё жыццё! – пры гэтым ён скептычна крывіў рот ва ўсмешцы і настаўляў далей, тыкаючы пальцам у патрэбны абзац. – Ты будзеш апошнім чарвяком, калі дазволіш дабіць сябе!
На такія выпады я таксама адказваў маўчаннем, хаця цудоўна разумеў, што па суці яны проста змагаюцца за маё жыццё. Ім бы трэба быць удзячным...
- Гэтая твая кніжка сапраўды цукерка, але, Павал, будзь літасцівы да душы..Я не забуду ўсё тое дабро, якім бы дрэнным яно не запэцкалася..
Пашка істэрыкаваў, бо лічыў мяне шызанутым самазабойцам. Ён думаў, я тупа лягу і памру, хаця мне зусім гэтага не хацелася. Астатнія быццам бы гэтак жа думалі, метадычна спрабавалі прамываць мозг.
Рэнтген явіў усім паўпраўды. Зрабіўшы банальны рэнгенаўскі здымак, ўрачы глядзелі і бачылі, дзе ты, мая душа-блізнятка, імкнулася адарвацца ад маёй. Там, дзе так моцна зраслася...
Я паміраю, мая душа блізнятка...
Зрабілі адну спробу, другую. 9 лямпаў і 27 рэбраў на батарэі. Я больш нічога не мог знайсці такога, што б паддавалася лічэнню: кругагляд закрывала шырмачка каля падбародка. Пакуль душу маю жортска-прафесійна сціскалі, рэзалі, даследавалі. выдзіралі выпадковыя кавалкі..Урач сверапеў..
Тваё роднае імя...Запішы гэта на мой разлік, душа-блізнятка, бо адхадняк быў жэсцяковы. Трошкі сапсаваўшы іхнія планы, прачнуўся я недазволена рана.
- Мы тут збегалі, будзеш?
Я толькі прыўзняў галаву, і бачу – у Лесінай руцэ 2 бутэлькі віна.
- Ну п’янь! – толькі і я здолеў сказаць. І ўсе разам страшэнны рогат узнялі.
Суседзі цяпер да канца зразумелі сітуацыю і было падобна на тое, што прыйшлі разам са мной мяне памінаць. Аднойчы ноччу я пачуў, як Пашка тлумачыць Лесі падрабязнасці маёй гісторыі сяброўства... і хваробы?:
- Яму душу надарвалі..Душа-блізнятка..яна та адарвалася, але яе аскалепкі засталіся..І што толку будзе з таго, што яму душу перасадзяць? Аскалепкі загніюць і новую скалечаць...Калі б ён толькі сказаў імя!
Па крайняй меры было весела. У працэсе высветлілася, што прыйшлі яны мяне аккурат спойваць, каб язык развязаць..А мяне толькі на непатрэбную шчырасць прабіла:
- Браткі, мая душа-блізнятка прыходзіла да мяне ў ва сне..
Я расплакаўся..
І ўсё ж, калі мне заставалася толькі паміраць, яны выратавалі...
-Вось сюды, правільна, тут ён, засранец, - камандаваў Пашка. – Сядай, заходзь, прывітанне! Не звяртайце ўвагі: ён пачне ашчэрвацца, паходу метастазы амаль да мозга дайшлі.
Я сапраўды ўжо збіраўся агрызнуцца, калі расплюшчыў вочы..Яны знайшлі мяне, далібог, вочы мае не яшчэ не падводзілі..
-Гэта вы..сябры..
І панеслася!! План, узгадненне, аперацыі..Кожны прынёс па кавалачку сваёй душы, не патрабуючы называць твайго імя, мая душа-блізнятка, і Пашка скінуўся, і Леся, Лёшка прыйшоў і Аксанка. А аскалепкі тваёй душы назаўсёды застануцца ўва мне, і дзякуй табе за гэта.
Урачы зрабілі ўсё. І я жывы.
- Бачыш, вось ручкі мае, і вось ножкі, Пашка.
- Родненькі наш, што за рэгрэс? Ты яшчэ агукні ў дадатак, дык табе і ўпадак у маленства прыш’юць, - рагатаў Павал. – Жывы і вечна малады!
-Добра хоць, што мне не на пячонку скідваліся, а то быў бы яшчэ і вечна п’яным)))))))
Бачыш, нават словаў няма, такі я быў шчаслівы і радасны. Мая новая душа – гэта душа ўсіх сяброў з вечнай памяццю пра цябе, мая душа-блізнятка. А ты ляці і шукай новае жыццё, я ні слова табе не скажу.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote