Файна
27-01-2008 14:34
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Так файна называцца па-дзявочы,
Вітаючыся з тым, хто не пазнаў.
Па вуліцах блукаць да самай ночы,
Не ведая ніякіх спраў.
З настаўніцай сустрэцца ля вакзала
І з ёю ўспамінаць былых сяброў.
І зноў так файна атрымаць пяць балаў
За то, што выгляд маю –
Быццам на ўсе сто.
Так файна пазнаваць у незнаёмым
Суседскага былога хлапчука.
Да раніцы, не ведаючы стомы,
Уражанні запісваць на лістках...
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote