Настроение сейчас - спаааткі
Я люблю гэта, калі тупаеш па лужыне, а дакладней па таму , што ўчора было лужынай, а зараз нібы кавалак шкла; і яно з хрумстам дзеліцца на кавалкі. Потым так неяк радасна становіцца ) І неба, дарэчы, самае файнае толькі калі холадна. Наогул, калі холадна - добра. Бадзёра больш-менш.
І яшчэ калі пускаеш паааар дыханнем. Неяк так яскрава падаецца, што ты - нешта жывое, цёплае, нешта там у табе, ў вантробах тваіх ёсць. І тут так - хаааааа *пар* - нібы выпускаеш гэта. Люблю такое )
А яшчэ мне падарылі крылы. А дакладней - дрыгву! Самую сапраўднуюю! Ччорт, як жа адсюль вылезцііі?.. О, Інтэрнэт. я загіну ад тваіх крыважэрных лап!.. =)
А яшчэ мяне пачнае раздражняць лівтырнет. Хоць я яго і лічу такім родным, і так крыўдна прызнаваць - але ён нязручны. Грр. І я так люблю гэты дзённік. Эх, пахне ўваходзінамі ...
А яшчэ вось што. Нешта там чарвякі варушацца ў чэрапе, а сказаць не магу. Паспрабую. Ну всоь фатаздымак - імгненне, адна секунда ж, так? Жудас. Колькі жыццяў тады складаюць усе-прыўсе фатаздымкі, якія ёсць у свеце? Огооо... І фатограф - не прост ж чалавек з прыладай, не просто ж мастак, там, псіхоляг. Нешта ж яшчэ, пэўна. Чорт. Не тое. Але некаторыя гэтыя адлюстраваныя на маніторы/паперы секунды часам надзіва моцна ўражваюць. Мне вельмі ўрэзалася адно дзіцё ў рэанімацыі. Дрэнна памятую, дзе і што за фота, але, пэўна, гэта і ёсць лепшая адзнака, калі глядач не можа забыць. Не, няма ніякіх асабістых асацыяцый, проста надзвычай фота ўразіла. Надзвычай. Адзінае, што хм... Я разумею, у пагоні за кадрам можна шмат пераадолець, але як жа эм.. мараль? сорам урэшце-рэшт? не. Гэта цяжка. Калі б я была фатографам, думаю, ў жыцці не навяла б аб'ектыву на гэтае дзіця.
Канешне, калі мы праглядаем фатаздымак, мы яго аналізуем, шукаем нешта сваё (ну, кожны па-свайму). Але... ну як так?..
і так?