• Авторизация


"Ліст з-пад Нарачы" 30-10-2008 16:44 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Жудас... Нават не ведаю, з чаго пачаць. Чорт.

Да гэтага моманту лічыла гадзіны менавіта да гэтага моманту (т.б. інэт). Цяпер буду лічыць секунды да ад'езду.

Фу. Я трапіла зусім не туды, куды хацела. Сістэму размяркоўвання дзяцей апісваць не буду, але, адчуваю, я павінная была быць абсалютна не ў гэтым корпусе. Там, дзе я хачу быць - творчасць, дзеці, супірважатыя, газеты, радыё, канфэрэнцыі і шмат іншай радасці. Дзе я - сум, гопнікі і холадна.

У нашым атрадзе жыве (проста так атрымалася) дзіцячы дом сямейнага тыпу. Спачатку гэтыя дзеткі былі адзінай маёй радасцю. Толькі з імі і вазілася, праўда ) Потым іх адсялілі далей, бо мы ім заміналі спаць. І авечка засталася сама-насам з сабой і яшчэ 791 дзіцём (ня хілая колькасць дзяцей для адной змены, так?!)

Некая іншая. Млявая, кволая некая. фу. аж брыдка. Думаю: "Што ж здарылася7! Не дай Божа такой застацца!" Потмы супакоіла Дзіма: "Гэта нармалёва. Чалавеку натуральна падстройвацца пад акалічнасці. Калі табе так зручна - будзь". Хух. Палягэчла ) Горш, калі прызвычаюся і стану такой жа, як яны. Не, справа не ў тмы, што я тут адіная (!) з Менску. Часам па чалавеку немагчыма вызначыць, адкуль ён. Але тут... Паолва атраду - Калінкавічы... Нічога не маю супраць гэтага гораду, але... Чорррт. Не магу. Грр. Гэтыя гоп-хлопцы, якім абы паціскаць гэтых няшчасных гоп-дзевак, якія ў самы люты холад апранаюць спадніцу даўжыні не буду казаць як называецца; гэты лексікон іх, паводзіны, звычкі. Брр. А там, дзе я павінна быць - зусім не так (

Аднойчы раптам я пабачыла заплечнік (ну а потмы і саму дзяўчыну) з_менавіта_тым_значком_які_я_хачу!! Думаю: "Ну ўсё, пофіг на ўсіх, пэўна яна адзіая тут нармалёвая". Кхм. Ну-ну. Зашмат Вы, спадарыня Аляксандра, жадаеце )

Хаджу на выпальванне. Падабаецца. Уся ў "Дзікім паляванні". Гэта таксама адзін з паратункаў ад рэальнасці.

Прычым вяртацца я не хачу, як бы кепска мне тут ні было. Пэўна, арганізм яшчэ спадзяецца на нешта лепшае.

Ніхто да мяне не хоча ехаць ( У Ляшкі калоквіюмы некія, Дзіма грэе пяткі на Чырвоным моры, а астатнія блін (

Самае цудоўнае тут - Нарач і чаканне сонца. Боя яго тут не хапае. А яшчэ хачу плэер і глазіраваных сыркоў. І закахацца, калі ласка. І нічога больш. Усё будзе добра. Я ведаю )

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник "Ліст з-пад Нарачы" | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»