Неее, не напісаць не магу, хоць праз 2 гадзіны ўжо з’язджаю.
Не скажу, што проста ааа, мега-ахвігенна-файна, бо пасля прагляду нямецкіх ды іншых замежных спектакляў, па шчырасці, беларускі ўжо не так успрымаю. Але ўсё адно – не чакала ТАКОГА да Караткевіча. Ну наогул. Даўно па мне мурашы натоўпамі не хадзілі і ў тэатры не было насамрэч жахліва. Гэта проста… праўда сядзіш і насмрэч страшна. Гукі гэтыя, цемра, аа…
Усё. Яшчэй раз адна не вытрываю такое глядзець. Толькі каб быў хтосьці побач і трымаў за руку.
Потым як вар’ят ляціш дадому і шугаешся кожнага руху і гуку. Брр. Я баязлівіца.
Дарэчы: я не ведала, што там Аня. Яшчэ раз упэўнілася – яна выдатная.
Цяпер дакладна ўсё. Бывайце )