Ну вось і ўсё. Сумёвы, справы ды інш. за плячыма. Зараз толькі валізка і шлях да Нарачы (ох, як пафасна). Неяк пофіг, шчыра кажучы. Але пакуль ёсць яшчэ магчымасць дакрануцца пальцаміда белых квадрацікаў з літаркамі ды пасядзець на родным стуліку, буду пісаць, што хачу. Бо такіх момантаў буду пазбаўлена, адчуваю, тыдні на тры. Такім чынам, што было.
Для мяне вакацыі ўжо пачаліся. Пакуль недакладныя, але адзнакі стаяць. Хм, ну пашчырасці, што хачу сказаць – гэта мегасупірска мець якія-небудзь прынцыпы і адстойваць іх. Нават у такой дробязі, як школа.І, называецца, трэба было рваць месца, на якім сядзіш, дзеля некіх-там лічбаў, якія паставяць на апошнюю старонку дакумента-сшытка з мануметам перамогі на вокладцы, калі ўсё адно паставяць амаль тое, што жадаеш?! (Так было раней) Ааа, гэта немагчыма файна вучыцца для сябе (сто разоў гэта ўжо казала, але не стамілася паўтараць) Нібы вучышся проста каб паглядзець, чаго ты варты. Ніякіх там фотканняў лябараторных, дурацкіх спісванняў, некіх бязглуздых кніжачак з пераказамі ды іншае рознае лухты… Н і ч о г а … Проста ты і твой мозг. Па самалюбству часам біла, не паспрачаюся. Але калі ў чымсьці зацікаўлены, калі штосьці насамрэч ведаеш – гэта ў любым выпадку заўважаць (эз фо мі – мовы ды літаратуры) А твае старанні+намагані таксама будуць заўважаны… карацей: рабі што ты хочаш, а не што чакае ад цябе нехта. Як добра, што ў гэтым жа пляне вучобы з боку бацькоў у мяне не было некага гвалту і ціску. Я сама з сябе здзеквалася (ну і дура) А цяпер…м… Не. Я раней не змагла б змяніцца. Новая школа, новы асародак, усё новае – і ты новы. Так лягчэй ) а не інакш ) карацей, крылы ў авечкі прарэзваюцца ) (маленькія)
Другое. Віншуйце ) Я ўжо як 2-гі ўрок хадзіла на скрыпачку ) Такі дабілася ) Хай усе гэтыя цёткі не хацелі мяне браць - ну і што ) Я хаджу (дзякуй маім чалавечным выкладчыцам). Разважаць пра скрыпку я магла б да бясконцасці. Навошта, чаму, як… ай. Лянота ) Ну і што, што я жудасна граю; ну і што, што з пад маёй рукі гукі інвалідамі выходзяць; ну і штооооо… Ёсць імпэт і мэты ) + мне падабаецца гэтае адчуванне смыка па струнах… нібы павоольна-павольна выцягваеш руку з мёда… нібы цяжкая-цяжкая кропля глейкае вадкасці вось-вось сарвецца… нібы хуткія ўзмахі крылаў у запаволенай здымцы… Не, раней я такога не адчувала ) Можа, таму так падабаецца?.. )
Яшчэ радасць – мая шаноўная любімая Алена даслала мне ажно другі ліст!! Першы быў з фатаздымкамі, а гэээты… аа! Кніжкі па пластыцы! Канешне *кхэм* там (ЗША) гэта называецца не “пластыка”, і прадаецца не ў наборах па 6, 8, 12 колераў, і якасць зусім іншая, але ўсё адно… таак прыемна.. + чакаю нечага вельмі-вельмі добрага ) *пакуль сакрэт )
Эх… хочацца папісаць, не ведаю чаму. Але хопіць. («Хорошего понемножку») Сёння мяне яшчэ чакае “Дзікае паляванне” (мгм, караля Стаха) Таму крышачку радасці трэба пакінуць на вечар.
Чакайце, не забывайце ) Сувязі са мной амаль няма (тэлефон у некі пэўны час, здаецца, але чакаю лістоў =) ) хачу, каб там быў тырнет
зляцела