Настроение сейчас - бледна-ружова сонечны спакой
Што за дурацкая звычка ў нас вымяшчыць злосць на іншых людях?
Палямантаваў, пакрычыў, наялаўся ўдосталь – палягчэла, давольны. А яму(ёй) ? Ніоклі ж не думаеш. Фу, эгаісты. Усе. Выключэнняў няма. Ах, ну адно (Ісус)
Патэлефануюць самі і пачынааецца… ўзгадваць усё, як і чаму так зрабіў, а я вось такі “харошы-расхарошы” цябе чакаў блаблабла… “Даруй, ну гэта ж дробязь” “А ведаеш, што з дробязей якраз і складаецца нешта агульнае, нешта вялікае”…
І так хочацца адказаць нешта, і ўжо ведаеш што сказаць, і ведаеш, што адказу на твае словы не будзе. Але… чорт! Ну тааак зочацца, і наўспамінаць дахалеры ўсяго.
“Будзь вышэй, будзе вышэй, будзь вышэй…”
Да не магу!!
“Будзь вышэй за іх за ўсіх…”
Да хто тут старэйшы: яна ці я?!!
“Ну і што, будзь вышэй, будзь вышэй…”
Чаму той, хто гэта кажа часам змаўкае? Тады капец пачынаецца: набалбочам абычаго, брыдкасцей розных, а потым блага. Потым сумленне. Грызе сценкі печані. І ўсе ж разумныя, ніхто ж не будзе прасіць прабачэння першым.
“З дробязей якраз і складаецца нешта агульнае, нешта вялікае…” З добрых дробязей. А з такіх вось аналізаў кожнае мухі мы якраз і рыем яму самім жа сабе. Цьфу. Няўжо жыццё падаецца такім кароткім, каб паспяваць яшчэ і сварыцца?! Нязгодная? – ага, ну ўсё, абмяркавалі – д а л е й. Хопіць спыняцца на ўсім гэтым, на ўсіх гэтых д р о б я з я х.
“Сёння не мой дзень” – а чый? Ці не сам ты выбіраеш, якім будзе сёння? А заўтра? Праспаў, спяшаешся. Хацела апрнуць спадніцу – калготы парваліся. Снедаў – выпацкаў кашулю. А потым яшчэ і аўтобус з-пад носу выслізнуў. У школе/на працы, вядома, злосць на знаёмых выплюхнеш, а яны, ў сваю чаргу, - на сваіх. А тыя свае яшэч і дадому прыйдуць злосныя. І ўсё. Цяжка спыніць гэты ланцуг, праўда? А што калі паспрабаваць? Мы ж самі сябе запраграмавалі на тое што “гэта не мой дзень”. Гэта цяжка.
А можна інакш :) Так, спачатку. Праспаў, спяшаешся. Ага, на працу/ у школу ўсё адно не паспееш да 8. Спакойна. Усміхніся. Лягчэй? Без нэрваў. Апрнайся, снедай. О, вось і трамвай. Хочацца чакаляяду… У чым справа? Вітаю, Настасся. Чаго яна усміхаецца? Чаму яны ўсе усміхаюцца?.. Дзівішся :)
Радасць – гэта не толькі выйгрыш 4-х пакаёўкі ў цэнтры Менска ў “Супер Лато”. Гэта нечакана знойдзеныя 800 р. у кішэні (чаму б і 800-м не радавацца? :) ) ; гэта зялёная-прызялёная трава ў кастрычніку; гэта цяжарная жанчына; гэта штаны, у якія ты ну ніяк не залазіла 3 месяцы таму, а тут – бэмц! – нават вольныя :), гэта смак ірысу на языку; гэта калі табе ўсміхаюцца; гэта каляровы шалік; гэта гарбата з дажджоммм )) што яшчэ?.. мм.. Выдумай сам. Ты лепш ведаеш ) Вось, яны. Вось тыя дробязі, з якіх нешта і складаецца )
Сёння ў аўтобусе некай нэрвовай кантралёршы адзін мужчына падарыў цукерку :) У яе ўсё будзе добра )
І ў нас )