Схадзіў у нядзелю на выбары. Мне далі блакнот і ручку ў падарунак. Прагаласаваў за Гразнову (Аб'яднаная Грамадзянская Партыя). А ўвечары схадзіў на мітынг, каб мой голас пачулі. Але нас было мала, не болей за 5 тысяч, і нас не пачулі. Але затое схадзілі нестандартным шляхам - да плошчы Незалежнасці, Ленін з бел-чырвона-белымі сцягамі глядзіцца файна!
А сёння я знайшоў у архіве тое, што шукаў цэлы год. Свайго прапрапрадзядулю. Шляхціча, палкоўніка, ваеннага ўрача. Я цяпер ведаю, як яго завуць. Антоні Янкоўскі. У яго жонка Фабіянна, трое сыноў - Іосіф, Станіслаў і Баляслаў і дачка Альбертына-Фабіянна. І ўласны фальварак Ручын. Калі я знайшоў запіс у касцёльнай кнізе, я заплакаў ад радасці. Упершыню, па-мойму.
В колонках играет:
Ляпис Трубецкой - Belarus Freedom
LI 5.09.15