Вяртаўся ля 10 гадзін вечара з Нямігі - і патрапіў на проста феерыю! На плошчы Свабоды, проста пад адкрытым небам, даваў канцэрт ансамбль "Гаротніца" (флейта, труба, гітара, ударныя і банджа. І мілагучны беларускамоўны вакал ад афрабеларуса... Яго клічуць Андрусь, а вось прозвішча забыўся. Натоўп збіраўся імгненна, хто ні праходзіў - заставаліся, у выніку назбіралася каля сотні чалавек. Веласіпедзісты нават наладзілі сваімі ліхтарыкамі дыскатэку... Стыль - я б яго назваў як сумесь фолька і рэгі.
Вось. Але, на вялікі жаль, мала - усяго паўгадзіны. А потым пад "фірмовае сола Міка Джагера" бубнач з бубнам пайшоў збіраць плату :) Давалі шмат, а нехта нават персік ім падкінуў... Пыталіся, калі наступны канцэрт - яны і самі не ведаюць. Але каб ведаць загадзя ды прывесці іншаземцаў на такое дзіва!.. Пад час гэтага канцэрту мне падумалася: усё ж мы еўрапейская сталіца, калі ў нас такое можна сустрэць.
В колонках играет:
Стары Ольса - 05 Танец Баторый
LI 5.09.15