Паэты ўсё ж такі запатрабаваныя ў нашай краіне. Калі памятаеце, я пісаў пра публікацыю маіх вершаў у часопісе "Маладосць". Дык вось, сёння атрымаў ганарар. 73 тысячы, нішто сабе за старонку вершаў! Вось. На 30 тысяч у знак удзячнасці аформіў падпіску на паўгады. Яшчэ 20 тысяч - палову ад рэшты - ахвярую газеце "Наша слова" (файная газета пры Таварыстве Беларускай Мовы).
В колонках играет:
Маланка Orchestra - Дзьмухаўцоў вечнасьць
LI 5.09.15