• Авторизация


Пінскія хронікі 29-03-2008 15:06 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Вялікая справаздача аб апошнім тыдні, або як я атрымаў дыплом.

Дзень нулявы. 23.03.08. У раёне 22:30 мы сабраліся і пайшлі садзіцца ў цягнік. У нас амаль усе месцы верхнія. Заняў №12, насупраць была Алеся Гіль, наша галоўная гітарыстка і проста файная дзяўчына. Спаў дрэнна, бо бабка ўнізе жудасна храпла.

Дзень першы. 24.03.08. Ужо ў 6:25 мы перагрузіліся з цягніка ў аўтобус. Нас пасялілі ў школе-інтэрнаце для дзяцей з праблемамі слыху. Пакоі па 3-4 чалавекі. Усіх хлапцоў колькасцю 3 пасялілі на першым паверсе, а дзяўчат - на трэцім. Таму мы былі вымушаныя туды-сюды па лесвіцы бегаць перыядычна. Вось. Усяго ў гэтым годзе з 116 чалавек ажно 9 хлапцоў! ( у мінулым годзе было 2) Прагрэс. Сустрэў сваю знаёмую Ырку, яна патрапіла ў каманду Брэсцкай вобласці. Ну а ў вечары мы стабільна збіраемся наверсе і спяваем пад гітару. У нас ажно два гітарысто-віртуозо: Алеся ды Сяргей. Трэці хлопец - Сцёпа - раздалбай, шахматыст, мегаўдачлівы і проста вельмі добры чалавек. Спяваем нрм, Кіно, Бі-2, Науцілуса, цранберриес. Таксама усялякія народныя альбомы кшталту "Пагоня" і "Простыя словы".

Дзень трэці. 25.03.08. Дзень Волі, а ў Пінску ўсё глуха. Ну ды пофіг. У нас - першы тур, водгук. На верш Алены Руцкай "Старыя фотаздымкі". Як апынецца потым, я яго заваліў, усяго 18 балаў з 30. Ну і наогул, гэта дзень каманды горада Мінска, мы самыя раздалбаі, развясёлыя і без тармазоў:
Дзяўчаты ў чаканні астатніх водзяць харавод - холадна - вакол нашай арганізатаршы.
У экскурсійным аўтобусе мы едзем стоячы, бо не хапіла месцаў.
У сталоўцы давілі з мандарынаў сок.
Асобным пунктам - камандны конкурс "самапрадстаўленне каманды". Мы былі самыя вясёлыя і крэатыўныя, да таго ж махалі шарыкамі ўсім камандам, а Брэсцкай нават падпявалі, бо яны абралі такую ж песню, як і мы.
Потым была экскурсія па горадзе. Пінск - глухі горад. Але касцёл у іх зашыбенны.

Дзень трэці. 26.03.08. Другі конкурс - лінгвістычны. Набраў 33,25 з 50, сярэдні вынік. Заданні не тое каб ужо і такія мегаскладаныя. А потым нас павезлі на экскурсію ў Палескі Універсітэт (хацелі каманду з Мінска здзівіць Універам?). А ўвечары глядзелі ў Пінскім Драмтэатры "Пінскую Шляхту" на пінчуцкай гаворцы. Было мегафайна, усім вельмі спадабалася.
У інтэрнаце сабраліся ў пакоі ў Алесі, увасьмёх сядзелі, вучылі вусныя выказванні і ржалі. Мы знайшлі верш Барадуліна пра Чарнобыль:
На Беларусі пчолы - як гусі -
Згадваў зямляк у выраі.
І ўсіх гэтым вершам хадзілі-смяшылі.

Дзень чацвёрты. 27.03.08
Я выцягнуў выступаць трэцім. Білет № 40. Паэзія Дубоўкі і сучасная беларуская музыка. Ясна, што адказваў музыку. Адказаў - мегазашыбенна, 18 балаў з 20, лепей за мяне толькі 2 чалавекі (усяго нас 57).
Пабывалі ў музеі Яўгеніі Янішчыц, цікава вельмі. У гэтым годзе ёй бы споўнілася 60.
А потым была апеляцыя, дзе я нічога не адваяваў і вельмі непрыемна здзівіўся нізкай суме балаў і засумаваў. Як і большасць. 69,25 - заставалася толькі сядзець і чакаць заўтрашняга ўзнагароджвання.
Таму сабраліся ў чароўным пакойчыку з алкаголем і гітарай і сядзелі да паловы на другую ночы. Пакуль нас не выгналі.

Дзень пяты. 28.03.08. Болей за ўсё не пашанцавала Хрысціне. Яна ўжо трэці год удзельнічае, заўсёды з дыпломамі, і яе на Дзень Нараджэння так вось засудзілі. Яна атрымала толькі пахвальны водгук - прыйдзецца здаваць ЦТ. А дыпламантаў у нас набралося ажно 10:
Я, Алеся Гіль, Алеся Кузьмінова, Даша Каваленка, Каця Давідовіч, Насця Яроха - трэці дыплом.
Юля Анацка, Сцёпа Рамнёў - другі дыплом.
Тоня Грышчук - першы дыплом.
Дыпломаў шмат, але амаль усе - трэція, таму блін занялі толькі 5 каманднае месца. А перамог Ліцэй БДУ, блін. Ненавіджу ліцэй. На другім месцы - Віцебская вобласць.
Ну а потым мы пайшлі святкаваць Хрысцінін Дзень Нараджэння. Гулялі ў "Кракадзіла". Мы алімпіяднікі, таму і заданні ў нас былі загонныя: "Царкоўны каляндар", "выцвілая газета", "Містэр Пропер", "Галубцы ў сталоўцы", "Кулікляндыя". Ну і ў іншыя гульні гулялі: у "Яблык", "Сапсаваны тэлефон", "Ногі".
Асобным словам пра Кулікляндыю. Галоўная шышка алімпіяднага руху - Куліковіч, якога абсалютна ўсе дружна ненавідзяць. Таму мы з яго здзекуемся, малюем карыкатуры (і паказваем яму). Прыдумалі такое: краіна пераймяноўваецца ў Кулікляндыю, сталіца - Кулікоўск. Прыдумалі нават гімн (аўтар - я, між іншым): на матыў "Бу-ра-ці-на" спяваецца "ку-лі-ко-віч". Злавілі яго на вакзале і на ўсю платформу пачалі спяваць! Гэта было нешта...
Вось. Мне з дыпломам далі файную мышку і двухгіговую флэшку. Крута. Было вельмі шкада ўязджаць, шчыра зайздрошчу 9 і 10 класам, яны яшчэ ў наступным годзе могуць патрапіць на алімпіяду. Бо падбіраецца проста мегаафігенная кампанія. Збіраемся яшчэ ў аўторак сабрацца. Спадзяюся, і надалей будзем бачыцца. Сумна. За пяць дзён пражылі маленькае жыццё. У цягніку да трох гадзін размаўлялі, таму за апошнія двое сутак я спаў у суме 6 гадзін.
Вы адолелі гэтую мегасправаздачу? Крута.
В колонках играет: Крама - 09 - Новая кроў

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Olga_BY 29-03-2008-16:28 удалить
Прикольно! Кстати, я знаю язык хорошо той местности. Действительно, это нечто! Ездила летом в деревню, которая на Пинщине, в детстве. И каждый раз узнавала для себя новые слова и выражения:)

Да, я все целиком прочитала:) И хочу сказать, что ты - просто золотой мальчишка! Умница! Успехов тебе во всем! Таким людям, как ты, просто обязано везти!:)
vandrouny 29-03-2008-17:59 удалить
Исходное сообщение Olga_BY: Прикольно! Кстати, я знаю язык хорошо той местности. Действительно, это нечто! Ездила летом в деревню, которая на Пинщине, в детстве. И каждый раз узнавала для себя новые слова и выражения:)



Да, я все целиком прочитала:) И хочу сказать, что ты - просто золотой мальчишка! Умница! Успехов тебе во всем! Таким людям, как ты, просто обязано везти!:)

Дзякуй вялікі!
В колонках играет: Памідораў і DJ Lexa - Усе жадаюць Party!

LI 5.09.15
Віншую! Малайцы! Гонар краіны!
Catty_M 01-04-2008-01:05 удалить
ыыыы!
чаму мяне не было у пiнску?!
была у гомелi)
vandrouny 02-04-2008-21:10 удалить
у Гомелі не быў, але думаю, файна?
В колонках играет: Bon Jovi - Love Me Back to Life

LI 5.09.15
vandrouny 02-04-2008-21:11 удалить
Исходное сообщение Catty_M: ыыыы!

чаму мяне не было у пiнску?!

была у гомелi)

В колонках играет: Bon Jovi - Love Me Back to Life

LI 5.09.15
Catty_M 03-04-2008-00:00 удалить
не скажу,што вельмi добра...горад не надта цiкавы,але алiмпiяднiлi у гэтым годзе былi цудоуныя)))
гэта былi адны з лепшых маiх вакацый)))
vandrouny 04-04-2008-20:44 удалить
Исходное сообщение Catty_M: не скажу,што вельмi добра...горад не надта цiкавы,але алiмпiяднiлi у гэтым годзе былi цудоуныя)))

гэта былi адны з лепшых маiх вакацый)))

мае таксама... мы адно да аднаго так прывязаліся - штотыдзень цяпер сустракаемся

LI 5.09.15


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пінскія хронікі | vandrouny - Sic Transit Amour Aeternus | Лента друзей vandrouny / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»