Вы рэдка можаце мяне сустрэць у такім стане. Блін, я нават не патрапляю з першага разу па літарах! Проста супалі два святы: першы дзень вясны і ні бацькоў, ні сястры дома няма. Вырашыў скарыстаць запасены каньяк.
Бо дзень быў вельмі складаны: спачатку школа, потым зборы, потым рэпетытар па матэматыцы.
А яшчэ дылема інтымнага характару. Ёсць Юля і ёсць Аня. Юлю я кахаю з вясны 2005 году. У маі 2006 яна сказала, што не кахае мяне, і ад гэтага часу мы проста сябры. На шчасце, мы хаця б сябры і хаця б кантактуем. Гэта мяне падтрымлівае.
І ёсць Аня. Я спрабую яе пакахаць, мы... нешта больш, чым сябры, але ўсё ж не хлопец з дзяўчынай. Часта сустракаемся, былі на Рок-Каранацыі (крык НЕЙ-РА-ДЗЮ-БЕЛЬ і зараз стаіць у маіх вушах - суперскі ўсё зрабілі, вельмі добра, што не Ляпісам а менавіта Нейрадзюбелю далі галоўную Рок-Карону), але ўсё ж я яе не кахаю. Для мяне яна ўсё ж толькі сяброўка, як я ні прыкладаю намаганні. Яна... не ведаю, ці ў яе штось большае да мяне за сяброўства, не вырашаюся покуль ставіць пытанне такое, мы застаемся сябрамі. Вось я і думаю, што лепей: безнадзейнае каханне, ці добрыя адносіны з чалавекам зрабіць каханнем?
Але пакуль усё ж схіляюся ў бок Юлі...
LI 5.09.15