Прывітаньне!
Вось я і пішу зноўку. Так бы я доўга яшчэ зьбіраўся, але... Даволі шмат
падзей. Пішу ў 2007 і 2008 гады...
Ад раньня:
1. Ледзь не спазьніўся на цягнік... Цікава, і дагэтуль я кожны раз бягу
ўсьлед за цягніком?
2. На фізры паставіў новы асабісты рэкорд - падняў штангу вагою 60 кг... Цікава, ці падымаю я яе цяпер?
3. Ну й галоўная навіна: паход да ДМ. Спантанна, Юля прапанавала, вырашылі праведаць Дзіну Мікалаеўну... Сабраліся і пайшлі. Ажно 9
чалавек: Юля, Пілікула, Нося, я, Марат, Таня, Арвэн, Каця Ч і Мак. Дайшлі. А з пустымі рукамі як ісьці? Скінуліся. Набылі соку і апэльсінаў (доўга спрачаліся, які сок купляць. Я пярэчыў : якая розьніца? Не мы ж піць будзем! Памыліўся...)
Карацей, экспедыцыя прыйшла ў шпіталь, там нас знайшлі яшчэ Карына й Маша. Яны блукалі, блукалі (бо, дзе Дзіна Мік ляжыць, ведала адна Арвэн - яна хадзіла ўжо раней, яна ж піша нейкую працу па літаратуры). А нам там і гавораць: выпісалі!..
Аблом... Ну, але непрападаць жа дабру! Расьпілі сок, закусілі апэльсінамі.
LI 5.09.15